Аналітычная геамэтрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аналіты́чная геамэ́трыя — навука, якая вывучае геамэтрычныя фігуры і іх уласьцівасьці мэтадамі альгебры. Такі мэтад вывучэньня магчымы пры ўвядзеньні сыстэмы каардынатаў.
Сыстэма каардынатаў ідэнтыфікуе кожны пункт прасторы яго каардынатамі — наборам лікаў. Геамэтрычная фігура — гэта мноства пунктаў, кожны зь якіх мае свае каардынаты. Калі мноства каардынатаў усіх пунктаў геамэтрычнае фігуры складаюць мноства разьвязкаў пэўнага альгебраічнага выразу, то гэты выраз зьяўляецца аналітычным выяўленьнем фігуры. Аналітычным выяўленьнем фігуры можа быць:
- раўнаньне
- сыстэма раўнаньняў
- няроўнасьць
- сыстэма няроўнасьцяў