Аўстры́йскі дапамо́жны ко́рпус (па-нямецку: Österreichische Hilfskorps, па-француску: Corps Auxiliaire Autrichien) — вайсковае фармаваньне Аўстрыйскай імпэрыі ў складзе войска Напалеона ў 1812 року.
Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Аўстрыйскі дапаможны корпус
Corps Auxiliaire Autrichien Österreichische Hilfskorps
Паводле ўмоваў Парыскае саюзнае дамовы (14 сакавіка 1812) Аўстрыя была вызваленая ад удзелу ў войнах Францыі супраць Ангельшчыны і на Пірэнэйскім паўвостраве, аднак абавязвалася ў выпадку вайны з Расеяй выставіць дапаможны корпус. Ён меў знаходзіцца пад даводзтвам аўстрыйскага генэрала, але дзейнічаць паводле дырэктываў Напалеона[1].
Корпус Шварцэнбэрга па першапачатковай задумцы Напалеона прызначаўся для абароны Варшаўскага герцагства. Аднак неўзабаве пасьля пачатку баявых дзеяньняў у Беларусі аўстрыйцы былі накіраваныя на дапамогу саксонскаму 7-му корпусуРэнье[2] супраць 3-й рэзэрвовай арміі генэрал ад кавалерыі Аляксандра Тармасава. Увосень 1812, пасьля падыходу Дунайскай армііадмірала Чычагова сілы Шварцэнбэрга і Рэнье адышлі на тэрыторыю Вялікага герцагства Варшаўскага. 30 студзеня 1813 року князь Шварцэнбэрг бяз бою здаў Варшаву і сышоў у Галіцыю, а Рэнье — да Калішу. Страты аўстрыйскага дапаможнага корпусу ў расейскай кампаніі склалі каля 7000 чалавек[3].
Парижские союзные договоры 1812 / А. Я. Вышинский, С. А. Лозовский. — Дипломатический словарь. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1948.