Адам Казімер Чартарыскі
(1734—1823) генэральны староста падольскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Казімер Чартарыйскі (па-польску: Adam Kazimierz Czartoryski) гербу Пагоня (1 сьнежня 1734, Гданьск — 19 сакавіка 1823, Сянява) — польскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, літаратурны і тэатральны крытык.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Быў сынам Аўгуста Аляксандра і Марыі Сафіі з Сяняўскіх.
18 лістапада 1761 року ажаніўся з Ізабэлай з Флемінгаў. Мелі 6 дзяцей, у тым ліку Адама Ежы і Канстантына Адама.
Генэральны староста Падольля, адзін з галоўных праціўнікаў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага сярод магнатэрыі, прадстаўнік лягеру рэформаў. У 1764 стаў маршалкам Канвакацыйнага сойму.
У 1768 Адам Казімер Чартарыйскі быў прызначаны камэндантам Рыцарскай школы, пазьней стаў чальцом Камісіі нацыянальнай адукацыі. З 1775 году кіраўнік рэгімэнта пяхотнай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага.
У 1788—1792 роках быў паслом на Чатырохгадовы сойм. У 1791 быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі. Быў сябрам польскай масонскай ложы «Трох братоў».
28 чэрвеня 1812 стаў маршалкам Генэральнай канфэдэрацыі Польскага каралеўства.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар драматычных твораў, нпр. «Панна на выданьне» (1771), «Катэхізіс кадэцкі» (1774), «Кава» (1779), «Думкі пра польскія пісьмы» (1810).
Узнагароды
У 1764 адзначаны Ордэнам Белага арла, у 1765 стаў кавалерам Ордэну сьвятога Станіслава, у 1762 адзначаны расейскім Ордэнам сьвятога Андрэя Першазваннага, у 1808 імпэрскім Ордэнам Залатога руна[1] і царскім Ордэнам сьвятой Ганны.
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads