Гель (па-лацінску: Helium, ад стар.-грэц. ἥλιος hélios, «Сонца») — хімічны элемэнт. Гель адносіцца да групы высакародных газаў, парадкавая лічба 2, сымбаль элемэнту — He.
Quick Facts Выгляд, Агульная інфармацыя ...
|
Выгляд |
Бораўская мадэль атама гелю |
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар |
Гель, He, 2 |
Катэгорыя элемэнту |
Інэртныя газы |
Група, пэрыяд, блёк |
18 (VIIIA), 1, s |
Адносная атамная маса |
4,002602 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў |
1s² |
Электронаў у абалонцы |
2
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Фаза |
газ |
Шчыльнасьць (пры п. т.) |
0,0001785 г·см−3 |
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. |
0,214 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня |
(2,5 МПа) 0,95 K, -272 °C, -458 °F |
Тэмпэратура кіпеньня |
4,22 K, −268,93 °C, -452 °F |
Патройны пункт |
2.19 K (-271°C), 5,1 кПа |
Крытычны пункт |
5,19 K, 0,227 МПа |
Удзельная цеплыня выпарваньня |
0,0845 кДж·моль−1 |
Цеплаёмістасьць |
(25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1 |
Структура крышталічнай краты |
hexagonal close-packed |
Магнэтызм |
дыямагнэтык |
Цеплаправоднасьць |
(300 K) 0,152 Вт·м−1·K−1 |
Хуткасьць гуку |
(0 °C) 972 м/с |
Хуткасьць гуку (лінейная) |
(20 °C) 1007 м/с |
Уласьцівасьці атама |
Ступені затляненьня |
0 |
Электраадмоўнасьць |
5, 2 |
Энэргіі іянізацыі |
1-я: 2372,3 кДж·моль−1 |
2-я: 5250,5 кДж·моль−1 |
Атамны радыюс (разл.) |
31 пм |
Радыюс Ван дэр Ваальса |
140 пм |
Іншыя характарыстыкі |
Нумар CAS |
7440-59-7 |
Найбольш стабільныя ізатопы |
Асн. артыкул: ізатопы гелю |
іза |
% |
пэрыяд паўраспаду |
распад |
энэргія (МэВ) |
прадукты распаду |
³He | 0,000134% |
Стабільны ізатоп з 1 нэўтронам. |
4He | 99,999866% |
Стабільны ізатоп з 2 нэўтронамі. |
5He |
{сын.} |
7,618 • 10−22 с |
n |
0,60 |
4He |
6He |
{сын.} |
806,7 мс |
β- |
3,508 |
6Li |
7He |
{сын.} |
2,857 • 10−21 с |
n |
0,60 |
6He |
8He |
{сын.} |
119 мс |
β− і n |
? |
7Li |
9He |
{сын.} |
1,5 • 10−21 с |
n |
? |
8He |
10He |
{сын.} |
2,7 • 10−21 с |
n |
? |
9He |
|
|
Close
More information Гель, Фізычныя якасьці ...
Гель |
|
Фізычныя якасьці |
Малярны аб'ём |
22,4 · 10−3 м³/моль |
Цеплаёмістасьць |
Удзельная цеплаёмістасьць cp = 5193 J/(kg•K)
|
NMR-якасьці |
|
³He |
Сьпін ядра | 1/2 |
гама |
2,038 • 108 рад/ Т |
Адчувальнасьць | 0,44 |
Лармафрэквентнасьць пры B = 4,7 Т |
152 МГц |
|
Па магчымасьці выкарыстоўваецца агульнапрынятая міжнародная сыстэма адзінак СІ. Пры адсутнасьці іншых заўваг, маюць сілу стандартныя ўмовы. |
Close
Гель — практычна інэртны хімічны элемэнт. Самы лёгкі інэртны газ у пэрыядычнай сыстэме элемэнтаў. Нетаксічны[1], ня мае колеру, паху і смаку. Пры нармальных умовах уяўляе сабою аднаатамны газ. Лягчэйшы за паветра[2]. Яго пункт кіпеньня () найменшы сярод усіх элемэнтаў[3]; цьвёрды гель існуе толькі пры цісках вышэй 25 атм. Экстрэмальныя ўмовы неабходны для стварэньня нешматлікіх хімічных злучэньняў гелю, усе яны нестабільны пры стандартных тэмпэратуры і ціску. Прыродны гель складаецца з двух стабільных ізатопаў: 4He (ізатопная распаўсюджанасьць — 99,999866%) і ³Не (0,00013%[4]. Ядро ізатопа 4H складаецца з двух пратонаў і двух нэўтронаў[5]. Утрыманьне гелю-3 у розных прыродных крыніцах можа зьмяняцца ў даволі шырокіх межах. Гель-3 утвараецца пры радыяактыўным распадзе трыту[6]. Вядомы яшчэ шэсьць штучных радыеактыўных ізатопаў гелю. Атам гелю мае толькі адну арбіталь[7].
Гель займае другое месца па распаўсюджанасьці ў Сусьвеце і лёгкасьці (пасьля вадароду). Аднак на Зямлі гель сустракаецца рэдка. Практычна ўвесь гель у Сусьвеце ўтварыўся ў першыя некалькі хвілін пасьля Вялікага выбуху, у час першаснага нуклеасынтэзу. У сучасным Сусьвеце амаль увесь новы гель утвараецца ў выніку тэрмаядзернага сынтэзу з вадароду ў нетрах зорак. У Сонечнай сыстэме гель зьяўляецца другім паводле ўтрыманьня элемэнтам газавых плянэт (Юпітэра і Сатурна). На Зямлі ён утвараецца ў выніку альфа-распаду урану і тору[8] (альфа-часьцінкі, якія выпраменьваюцца пры альфа-распадзе — гэта ядры гелю-4). Атамы гелю могуць пераадолець сілу прыцягненьня Зямлі[8]. Частка гелю, які ўтварыўся пры альфа-распадзе і прасачыўся скрозь пароды зямной кары, захопліваецца прыродным газам, канцэнтрацыя гелю ў якім можа дасягаць 7% ад аб’ёму. Гель здабываецца з прыроднага газу фракцыйнай перагонкай.