Сатурн
шостая плянэта Сонечнай сыстэмы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сату́рн (па-лацінску: Saturn) — шостая па аддаленьні ад Сонца і другая па памеры і масе плянэта Сонечнай сыстэмы. Сатурн, а таксама Юпітэр, Уран і Нэптун, клясыфікуюцца як газавыя гіганты. Сатурн названы ў гонар рымскага бога Сатурна, аналяга грэцкага Кронаса, бабілёнскага Нінурты й індыйскага Шані. Сымбалем Сатурна зьяўляецца «серп» (Юнікод: ♄). Сатурн знаходзіцца на сярэдняй адлегласьці 1429 млн км (9,58 а. а.) ад Сонца. Пэрыяд звароту — 29,46 гадоў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сатурн (неадназначнасьць).
Сатурн | |||||||||||||
Адкрыцьцё | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Адкрывальнік | невядомы | ||||||||||||
Дата | дагістарычныя часы | ||||||||||||
Абазначэньні | |||||||||||||
Названа ў гонар | Сатурн і Ву-сін[d] | ||||||||||||
Парамэтры арбіты | |||||||||||||
Эпоха J2000 | |||||||||||||
Апацэнтар | 1514,50×106 км | ||||||||||||
Пэрыцэнтар | 1352,55×106 км | ||||||||||||
Вялікая паўвось | 1433,53×106 км | ||||||||||||
Сярэдні радыюс арбіты | 1,4294×109 км | ||||||||||||
Эксцэнтрысытэт | 0,056 | ||||||||||||
Сыдэрычны пэрыяд | 29 гадоў 167 дзён 6,7 г. | ||||||||||||
Сынадычны пэрыяд | 378,09 дзён | ||||||||||||
Сяр. арбітальная хуткасьць | 9,46 км/с | ||||||||||||
Сярэдняя анамалія | 5,5 радыян[1] | ||||||||||||
Нахіленьне | 2,488° | ||||||||||||
Даўгата ўзыходнага кута | 113.71504° | ||||||||||||
Аргумэнт пэрыцэнтра | 92.43194° | ||||||||||||
Ёсьць спадарожнікам | Сонца | ||||||||||||
Спадарожнікі | 62 | ||||||||||||
Фізычныя характарыстыкі | |||||||||||||
Сярэдні радыюс | 58 232 км | ||||||||||||
Экватарыяльны радыюс | 60 268 км | ||||||||||||
Палярны радыюс | 54 364 км | ||||||||||||
Сплашчэньне | 0,09796 | ||||||||||||
Плошча паверхні | 4,38×1010 км² | ||||||||||||
Аб’ём | 82,713×1010 км³ | ||||||||||||
Маса | 5,684×1026 кг[2] | ||||||||||||
Сярэдняя шчыльнасьць | 0,687 г/см³ | ||||||||||||
Гравітацыя на паверхні ля экватару | 10,44 м/с² | ||||||||||||
Другая касьмічная хуткасьць | 35,5 км/с | ||||||||||||
Пэрыяд вярчэньня | 10 ч 13 м 59 с (экватарыяльны) 10 ч 39 м 25 с (ўнутраны) | ||||||||||||
Нахіл восі | 25,33° | ||||||||||||
Простае ўзьняцьцё паўночнага полюсу | 2г 42х 20с[1] | ||||||||||||
Схіленьне паўночнага полюсу | +83° 32′ 0″[1] | ||||||||||||
Альбэда | 0,47 | ||||||||||||
| |||||||||||||
Абсалютная зорная велічыня (H) | 28 | ||||||||||||
Кутавы дыямэтар | 14,5 ″ і 20,1 ″[3] | ||||||||||||
Атмасфэра | |||||||||||||
Ціск на паверхні | 140 кПа | ||||||||||||
Склад | Вадарод (>93%) Гель (>5%) Мэтан (0,2%) Пары вады (0,1%) Аміяк (0,01%) Этан (0,0005%) Фасьфін (0,0001%) |
У асноўным Сатурн складаецца з вадароду, з прымешкамі гелю й сьлядамі вады, мэтану, аміяку й «горных парод». Унутраная вобласьць уяўляе сабой невялікае ядро з горных парод і лёду, пакрытага тонкім пластом мэталічнага вадароду й газападобным зьнешнім пластам. Зьнешняя атмасфэра плянэты здаецца спакойнай і ціхамірнай, аднак часам на ёй зьяўляюцца некаторыя даўгавечныя асаблівасьці. Хуткасьць ветру на Сатурне можа дасягаць месцамі 1800 км/г, што значна больш, чым, напрыклад, на Юпітэры. У Сатурна маецца плянэтарнае магнітнае поле, якое займае прамежкавае становішча па магутнасьці паміж магнітным полем Зямлі й магутным полем Юпітэра. Магнітнае поле Сатурна распасьціраецца на 1 млн км у напрамку Сонца. Ударная хваля была зафіксаваная Вояджэрам-1 на адлегласьці ў 26,2 радыюсу Сатурна ад самой плянэты, магнітапаўза разьмешчана на адлегласьці ў 22,9 радыюсу.
Сатурн валодае прыкметнай колцавай сыстэмай, якая складаецца галоўным чынам з часьцінак лёду, меншай колькасьці горных парод і пылу. Вакол плянэты зварачаюцца 62 вядомыя на дадзены момант спадарожнікі. Тытан — самы буйны зь іх, а таксама другі па памерах спадарожнік у Сонечнай сыстэме, які пераўзыходзіць па сваіх памерах плянэту Мэркурый і валодае адзінай сярод мноства спадарожнікаў Сонечнай сыстэмы шчыльнай атмасфэрай.