From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Слуцку — геральдычны сымбаль Слуцку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 чэрвеня 1996[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №47.
Афіцыйнае апісаньне:
|
Паводле прынятага афіцыйнага апісаньня выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім дасьледчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадзкіх пячатак Слуцка XVII-XVIII ст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна ня дзіўна ў выпадку мініятурнага фармату адбіткаў пячаткі.
Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненьне Тамара Габрусь[3]. Аўтарка сьцьвярджала, што «манаграма, разьмешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары «В» і «R» — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».
Археалягічныя і архіўныя матэрыялы сьведчаць аднак, што манаграма насамрэч складаецца ня з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (па-лацінску: Багуслаў Радзівіл Князь)[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.