From Wikipedia, the free encyclopedia
Гета ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны — жылыя зоны на падкантрольных нямецкім нацыстам і іх саюзьнікам тэрыторыях, куды гвалтоўна перамяшчалі габрэяў у мэтах ізаляцыі іх ад негабрэйскага насельніцтва. Гэта ізаляцыя была часткай палітыкі так званага «канчатковага рашэньня габрэйскага пытаньня», у рамках якой было зьнішчана каля 6 мільёнаў габрэяў.
Ствараючы месцы прымусовага ізаляванага ўтрыманьня габрэяў, нацысты перасьледвалі наступныя мэты:[1]
Усяго было створана паводле розных зьвестак ад 800 да больш за 1000 гета, у якіх утрымліваліся ня менш за мільён габрэяў[2][3]. Першае гета ў Польшчы было заснавана ў горадзе Петркаў-Трыбунальскі ў кастрычніку 1939 году.
Усё гета, паводле меркаваньня гісторыкаў, умоўна можна падзяліць на два асноўныя тыпы: «адчыненыя» і «зачыненыя». Адчыненыя гета безь фізычнай ізаляцыі габрэяў у асобным ахоўным квартале існавалі толькі да зьнішчэньня жыхароў альбо іх перасяленьня ў «зачыненыя» гета або дэпартацыі ў лягеры. У такім гета ў абавязковым парадку ствараліся юдэнраты альбо прызначаліся (абіраліся) старасты[1][4].
Стварэньне «зачыненых» гета ажыцьцяўлялася з абавязковым перасяленьнем усіх габрэяў у ахоўнае месца (квартал, вуліца, асобнае памяшканьне). Вакол зачыненага гета сіламі вязьняў і за іх кошт узводзілася агароджа ў выглядзе калючага дрота або глухіх муроў і платоў. Уваход і выхад ажыцьцяўляўся праз кантрольна-прапускныя пункты, якія ахоўваліся паабапал гета[4].
Юдэнраты (ням. Judenrat — «габрэйская рада»), або габрэйскія камітэты, ствараліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі як органы самакіраваньня габрэйскіх гета. Юдэнраты, у адрозьненьне ад іншых мясцовых калябарацыйных органаў, часта фармаваліся ў прымусовым парадку[5].
У паўнамоцтвы юдэнрату ўваходзіла забесьпячэньне гаспадарчага жыцьця і парадку ў гета, збор грашовых сродкаў і іншых кантрыбуцый, адбор кандыдатаў для працы ў працоўных лягерах, а таксама выкананьне распараджэньняў акупацыйнай улады. Юдэнрату фармальна падпарадкоўвалася габрэйская паліцыя[6].
Кандыдат гістарычных навук Яўген Розэнблат падзяляе габрэйскіх калябарантаў на дзьве вялікія групы:[5]
Першая група атаясамлівала сябе з усімі астатнімі жыхарамі гета і імкнулася па магчымасьці дамагчыся сыстэмы, пры якой цэламу шэрагу катэгорыяў габрэйскага насельніцтва падаваліся дадатковыя шанцы на выжываньне — напрыклад, апека юдэнратаў над шматдзетнымі сем’ямі, маламаёмаснымі, старымі, самотнымі людзьмі і інвалідамі. Прадстаўнікі другой групы супрацьпастаўлялі сябе астатнім габрэям і выкарыстоўвалі ўсе сродкі для асабістага выжываньня, у тым ліку тыя, якія вялі да пагаршэньня становішча або гібелі астатніх.
Чальцы юдэнратаў па-рознаму ставіліся да супраціву і акцыям узброенага падпольля ў гета. У некаторых выпадках яны наладжвалі сувязь і супрацоўніцтва з падпольлем і партызанамі, у іншых — імкнуліся не дапусьціць акцый супраціву, асьцерагаючыся, што немцы будуць помсьціць усім жыхарам гета[5]. Існавалі таксама актыўныя памагатыя нацыстаў. Частка зь іх была забітая падпольшчыкамі і партызанамі[7].
Першым чынам гета былі створаныя на тэрыторыі СССР і акупаваных нацыстамі краінаў Усходняй Эўропы. У іх таксама прымусова пад пагрозай сьмерці перасялялі ўсіх габрэяў, у тым ліку габрэяў з Заходняй Эўропы.
Найбольш буйныя гета знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы. Гэта ў першую чаргу Варшаўскае гета (480 тыс. чалавек) і Лодзінскае гета (204 тыс. чалавек).
На тэрыторыі СССР найбуйнейшымі былі гета ў Львове (409 тысячаў чалавек, існавала зь лістапада 1941 па чэрвень 1943 году) і Менску (каля 100 тысячаў чалавек, ліквідавана 21 кастрычніка 1943 году).
Таксама было створана буйнае гета ў Цярэзіне (Чэхія).
Зь ліку гета па-за абсягам Эўропы вядома Шанхайскае гета, дзе японскія саюзьнікі Нямеччыны трымалі габрэяў Шанхая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.