Якаў Басін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́каў Зіноўевіч Ба́сін (28 жніўня 1939 - 17 лютага 2022, Ерусалім) — беларускі гісторык, культуроляг, публіцыст і дзеяч жыдоўскай грамады Беларусі. Арганізатар руху прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі жыдоў у Беларусі, дасьледваньняў у галіне галакосту і барацьбы з антысэмітызмам.
Remove ads
Мэдычная кар’ера
Я. Басін скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1964 годзе, з 1964 па 1998 год працаваў лекарам. Лекар I катэгорыі. Быў узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» ў 1972 годзе, ляўрэат Усесаюзнае прэміі па барацьбе з сухотамі ў 1974 годзе. З 1987 па 1998 год працаваў у Менскай клінічнай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі.
Грамадзкая дзейнасьць
З 1988 году Я. Басін актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў рамках жыдоўскай грамады Беларусі, тагачаснага СССР і на міжнародным узроўні. У сакавіку 1989 г. зрабіўся членам праўленьня Менскага аб’яднаньня жыдоўскай культуры[1]. З красавіка 1991 — сустаршыня (з 1993 — намесьнік старшыні) «Зьвязу жыдоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадоў Беларусі»[2]. Удзельнік шматлікіх прадстаўнічых канфэрэнцый міжнародных жыдоўскіх арганізацыяў і канфэрэнцыяў, прысьвечаных барацьбе з антысэмітызмам.
З 1989 году Я. Басін займаецца праваабарончай дзейнасьцю[3].
У 2015 годзе Якаў Басін браў удзел у першым Беларускім грамадзкім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў».
У чэрвені 2021 году Якаў Басін разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў зь Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных справаў Ізраілю Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазыцыю Ізраілю што да сытуацыі ў Беларусі.
Remove ads
Навуковая праца
Я. Басін — аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі жыдоў Беларусі, складальнік і рэдактар шэрагу зборнікаў навуковых прац. Удзельнік міжнародных навуковых канфэрэнцыяў з дакладамі па гісторыі і сучаснага жыцьця жыдоў Беларусі.
Складальнік і рэдактар навуковых зборнікаў:
- «Актуальныя праблемы вывучэння халакосту на тэрыторыі Беларусі» (2005, 2-е выд. 2006).
- «Вядомая „невядомая“» (2007), прысьвечаны падпольшчыцы Марыі Брускінай.
З 2002 году — выкладчык катэдры культуралёгіі факультэта міжнародных стасункаў БДУ, аўтар спэцкурсу «Міжнацыянальныя і міжканфэсійныя адносіны ў кантэксьце сусьветнай гісторыі і культуры».
Іншае
Я. Басін — адзін з заснавальнікаў Беларускага КВК у 1960-х гг.[4]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads