From Wikipedia, the free encyclopedia
«Разьвівайся, цудоўная Аўстралія» (па-ангельску: «Advance Australia Fair») — дзяржаўны гімн Аўстралійскага Зьвязу.
Гімн Аўстраліі | |
Аўтар словаў | Peter Dodds McCormick[d] |
---|---|
Кампазытар | |
Краіна | |
Гімн Аўстраліі ў Вікісховішчы |
Гімн быў створаны Пітэрам Додсам Маккормікам ў 1878 годзе. У 1984 годзе лейбарысцкі ўрад Боба Гока замяніў ім «God Save the Queen» пасьля таго, як апытаньні аўстралійцаў паказалі, што «Advance Australia Fair» — самы папулярны варыянт новага гімна.
Advance Australia Fair была ўпершыню публічна выканана ў Сыднэі 30 лістапада 1878. Менавіта гэтай песьняй хор у 10 000 чалавек вітаў стварэньне Аўстралійскага Зьвязу 1 студзеня 1901 году. Трыццаць гадоў пазьней пасьля першага выкананьня, урад прэміяваў МакКорміка сотняй фунтаў. Песьня шырока выкарыстоўвалася ў афіцыйных мерапрыемствах і ў рэкляме, не маючы ніякага афіцыйнага статусу.
У 1973 годзе быў арґанізаваны першы нацыянальны конкурс на новы, «сапраўдны» нацыянальны гімн. Па выніках гэтага конкурсу ў тройцы фіналістаў апынуліся Advance Australia Fair, Waltzing Matilda і Song of Australia. На наступны год дзяржаўнае бюро статыстыкі правяло апытаньне 60 000 чалавек, які вывеў на першае месца менавіта Advance Australia Fair.
21 траўня 1977 дзяржава правяла нацыянальны плебісцыт па выбары нацыянальнага гімна — грамадзянам быў прапанаваны выбар з трох вышэйзгаданых песьняў і гімн Вялікабрытаніі God Save the Queen. Advance Australia Fair перамагла, узяўшы 43, 6 % галасоў, на другім месцы была Waltzing Matilda з 28, 05 %. 19 красавіка 1984 народны выбар быў зацьверджаны афіцыйным рашэньнем урада і генэрал-губэрнатара.
У год двухсотгодзьдзя Аўстраліі, а дакладней у апоўначы 1 студзеня 1988 г., нацыянальны гімн «Наперад, цудоўная Аўстралія» выканала Джулі Энтані. Ёй таксама выпаў гонар зноў выканаць гімн сваёй краіны на цырымоніі адкрыцьця XXVII Летніх Алімпійскіх гульняў, што праходзілі ў Сыднэі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.