From Wikipedia, the free encyclopedia
Ен Гі́лан (па-ангельску: Ian Gillan; нар. 19 жніўня 1945 году, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі сьпявак і аўтар песьняў. Найбольш вядомы, дзякубчы працы ў рок-гурце Deep Purple. Вылучаецца сваім магутным і шырокім сьпеўным голасам, у прыватнасьці сваім высокім крыкам[4].
Ен Гілан | |
па-ангельску: Ian Gillan | |
Дата нараджэньня | 19 жніўня 1945[1] (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, аўтар-кампазытар, музыка |
Сябра ў | Deep Purple і Black Sabbath |
Жанры | рок-музыка, блюз-рок, гард-рок, прагрэсіўны рок[3] і гэві-мэтал |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | голас[d][3], губны гармонік[3], ударны музычны інструмэнт[d][3], гітара[3], фартэпіяна і ударная ўстаноўка[3] |
Лэйблы | earMUSIC[d] і Island Records[d] |
Узнагароды | |
Сайт | gillan.com (анг.) |
Першапачаткова пад уплывам Элвіса Прэсьлі, Гілан стварыў і кіраваў некалькімі мясцовымі калектывамі ў сярэдзіне 1960-х, але ў рэшце рэшт далучыўся да гурта Episode Six, калі іхны сьпявак сышоў з гурту. Упершыню атрымаў шырокі камэрцыйны посьпех пасьля далучэньня да складу Deep Purple у 1969 годзе. У чэрвені 1973 годзе пакінуў каманду і, пасьля нядоўгага часу па-за межамі музычнага бізнэсу, аднавіў кар’еру вакаліста разам з сольнымі калектывамі Ian Gillan Band і Gillan, пасьля чаго на працягу году быў сьпеваком іншага выбітнага гурта Black Sabbath у 1983 годзе. На наступны год пасьля таго Deep Purple зноўку аднавіла сваю дзейнасьць у арыгінальным складзе Гілан вярнуўся ў калектыў, зь якім выпусьціў шэраг пасьпяховых альбомаў, але зноў сышоў з гурту ў 1989 годзе. Ён вярнуўся да Deep Purple у 1993 годзе і з тых часоў застаецца ейным сьпеваком.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.