Зале́жнасьць — працяглае ўжываньне настроязьмяняльных(en) зацягвальных рэчываў і паводзінаў насуперак шкодным наступствам[1].
Не зважаючы на тое, што да зьяўленьня залежнасьці прыводзіць шэраг псыхасацыяльных фактараў, біялягічны працэс залежнасьці, той, які прыводзіць да шматразовага ўзьдзеяньня стымулу залежнасьці, зьяўляецца асноўнай паталёгіяй, якая абумоўлівае разьвіцьцё і падтрыманьне залежнасьці[2]. Існуюць дзьве ўласьцівасьці, якія характарызуюць залежнасьць, то бок узмацненьне, што павялічвае верагоднасьць таго, што чалавек будзе імкнуцца да неаднаразовага ўзьдзеяньня чыньнікаў залежнасьці, і карыснасьць на думку залежнага чалавека, бо чыньнік залежнасьці ўспрымаецца як станоўчы, жаданы і прыемны[2][3][4]. Чыньнікі, якія прыводзяць да зьяўленьня залежнасьці, ёсьць генэтычныя, біялягічныя ці фармакалягічныя і сацыяльныя. Залежнасьць у мэдычным сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстаньні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасьці і выяўленымі фізыялягічнымі і псыхалягічнымі сымптомамі[5]. Па сутнасьці, залежнасьць ёсьць засмучэньнем сыстэмы ўзнагароджаньняў мозгу, якое ўзьнікае праз транскрыпцыйныя і эпігенэтычныя мэханізмы і разьвіваецца зь цягам часу да хранічна высокага ўзроўню ўзьдзеяньня на прызвычаеньне, як то ўжываньне ежы, ўжываньне какаіну, занятак сэксуальнай актыўнасьцю, захапленьне азартнымі гульнямі і іншыя[6].
У спадчыну дзецям перадаецца бацькоўская схільнасьць да залежнасьці. Сама залежнасьць перадаецца дзіцяці ў выпадку нараджэньня ад маці, хворай на гераінавую наркаманію[7]. Дзеяньні, якія ажыцьцяўляюцца праз залежнасьць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным зьяўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку разьвівацца як разумова, гэтак і фізычна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых — наркаманія, алькагалізм, таксыкаманія і тытунекурэньне.
Залежнасьць выклікае вялікія фінансавыя і чалавечыя страты для грамадзтва ў цэлым[8][9]. Гэтак, у ЗША агульны эканамічны кошт ад залежнасьці для грамадзтва перавышае кошт, які выдаткоўваецца на ўсе тыпы дыябэту і раку агулам[10]. Гэтыя выдаткі ўзьнікаюць у выніку прамых выдаткаў на ахову здароўя, як то выклік хуткай мэдычнай дапамогі і амбулаторна-стацыянарнай дапамогі, ускосных працяглых наступстваў, як то рак лёгкіх ад курэньня тытунёвых вырабаў, цыроз печані і дэмэнцыя ў выніку хранічнага ўжываньня алькаголю, страты прадукцыйнасьці працы і выпадзеньне з грамадзтва, аварыі са сьмяротным зыходам, самагубствы, забойствы[11]. Клясычныя прыкметы залежнасьці ўключаюць у сябе парушэньне кантролю над рэчывамі або паводзінамі, захапленьне рэчывам або паводзінамі і далейшае прыцягненьне да чыньнікаў залежнасьці, нягледзячы на наступствы. Звычкі і мадэлі, зьвязаныя з залежнасьцю, звычайна характарызуюцца неадкладным задавальненьнем праз кароткатэрміновае ўзнагароджаньне ў спалучэньні з адтэрмінаванымі шкоднымі эфэктамі.
Папярэджаньне
Прадухіленьню залежнасьці спрыяюць нягрэбаваньне стасункамі з навакольнымі, уменьне слухаць і выдаленьне з жыцьця крыніцаў напружаньня. Карысна дзяліцца складанасьцямі з блізкімі і перапыняць працу для расслабленьня, каб пазьбягаць зьнясільваньня. Урэшце, варта адпачываць з асабіста дарагімі людзьмі і праяўляць добразычлівасьць. Сярод іншага, дапамагае само імкненьне да пачуцьцёвай устойлівасьці[12].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.