Дэмэнцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэмэнцыя
Remove ads

Прыдуркава́тасьць, дзяцінец[1], недаўсьціп[2] (дэмэ́нцыя, лац. dementia) — набытая слабаразумовасьць, устойлівае зьніжэньне пазнавальнай дзейнасьці са стратай у той ці іншай ступені раней засвоенных ведаў і практычных навыкаў і цяжкасьцю або немагчымасьцю набыцьця новых. У адрозьненьне ад разумовай адсталасьці (алігафрэніі), слабаразумовасьці прыроджанага або набытага ў маленстве, якае прадстаўляе сабой недаразьвіцьцё псыхікі, дэмэнцыя — гэта распад псыхічных функцый, якія адбываюцца ў выніку паражэньняў мозгу, найбольш часта — у старасьці.

Хуткія факты Сынонімы, Спэцыяльнасьць ...

Пры адсутнасьці догляду і прыёму лекаў прыдуркаватасьць выклікае ўскладненьні, якія пагражаюць жыцьцю, праз 3—5 гадоў ад пачатку хваробы[3]. За 2018 год лік хворых на прыдуркаватасьць вырас на 10 млн да 47 млн чалавек у сьвеце. Пагатоў, на 2019 год звыш 5 % сталых людзей (ва ўзросьце звыш 65 гадоў) хварэлі на прыдуркаватасьць[4]. На 2018 год ад хваробы цярпелі звыш 20% людзей ва ўзросьце звыш 90 гадоў[5]. У звыш 60% выпадкаў прычынай прыдуркаватасьці была хвароба Альцгаймэра[6]. У 2017 годзе на наступствы ад пашырэньня хваробы выдаткавалаі звыш 1% сусьветнага валавага нацыянальнага прадукту[7].

Remove ads

Папярэджаньне

Прадухіленьню прыдуркаватасьці спрыяе штодзённы шпацыр працягласьцю прынамсі 1,5 гадзіны, у тым ліку скандынаўская хада, і плаваньне, пазьбяганьне шкодных звычак кшталту тытунепаленьня і празьмернага выпіваньня алькаголю. Карысна штодня ўжываць гародніну і садавіну, арэхі і сланечнікавае насеньне, злакі і аліўкавы алей, а таксама рыбу і морапрадукты. Каб пазьбегнуць чэрапна-мазгавога пашкоджаньня, варта трымацца правілаў бясьпекі падчас адпачынку, гульняў і працы. Папярэджаньню хваробы таксама садзейнічае авалодваньне прынамсі 2 замежнымі мовамі і штодзённая разумовая дзейнасьць у выглядзе разгадваньня крыжаванак і вывучэньня кампутара. Ад прыдуркаватасьці засьцерагае своечасовае лячэньне хваробаў сэрца і ссудзінаў ды навыкі кіраваньня стрэсам, а таксама рэгулярны замер артэрыяльнага ціску, узроўняў глюкозы і халестэрыну[6].

Remove ads

Чыньнікі

Узьнікненьню прыдуркаватасьці спрыяюць парушэньне абмену рэчываў і кровазвароту, а таксама хваробы нэрвовай сыстэмы, што выклікаюць парушэньні ў працы галаўнога мозгу. Найчасьцей вузы мозгу адміраюць у выніку спыненьня паступленьня крыві, калі ссудзіны лопаюцца і забіваюцца згусткамі крыві праз высокі крывяны ціск[8]. Таксама шкодзіць інсульт і хваробы Альцгаймэра і Парксінсана[3]. Урэшце да прыдуркаватасьці вядзе працяглая адсутнасьць разумовай дзейнасьці, атлусьценьне і цукровы дыябэт, пранцы і вірус імунадэфіцыту чалавека, запаленьні мазгавой абалонкі і галаўнога мозгу, алькагалізм і нарказалежнасьць. Шкодна ўплывае лішак тлустай і вугляводзістай ежы, а таксама хуткага харчаваньня[6].

Remove ads

Праявы

Прыдуркаватасьць выяўляецца празь неразуменьне і незапамінаньне новых зьвестак, нелягічныя развагі і непазнаваньне сваякоў, а таксама блытаньне даўно памерлых знаёмых са сваякамі. Таксама губляецца здольнасьць радавацца і спагадаць, што абмяжоўвае зносіны зь іншымі людзьмі[8]. Узьнікае плаксівасьць і раздражнёнасьць, блытаньне нядаўніх датаў і падзеяў. Таксама хворыя паўтараюць аднолькавыя пытаньні празь лічаныя хвіліны ды пакідаюць уключанымі ваду, газ і сьвятло пры сыходзе з жытла. Прыкметамі хваробы служаць неахайнасьць у адзеньні і побыце ў выглядзе перапоўненых сьметніцы ды рукамыйніка для бруднага посуду. Таксама хворыя губляюцца пры зьмяненьні паўсядзённага маршруту дадому[3]. Узьнікаюць цяжкасьці пры гатаваньні ежы. Пры разбурэньні скроневай долі парушаецца маўленьне і слых. Пры паражэньні лобнай долі галаўнога мозгу яны становяцца нахабнымі і растарможанымі[4]. Дыягназ паводле вышэйапісаных парушэньняў выстаўляецца пасьля прынамсі 6-месячнага назіраньня[5].

Беларусь

У 2017 годзе ў Беларусі налічваўся 19 231 хворы на прыдуркаватасьць (0,2% насельніцтва Беларусі). Зь іх 49% (9360) пакутвала ад ссудзіннай прыдуркаватасьці, 14% (2692) пры хваробе Альцгаймэра і рэшта (7179) ад іншых відаў[7]. На 2018 год праявы хваробы зьніжалі лекам данепезіл (алзепіл)[3]. На 2019 год 2% сталых людзей Беларусі (ва ўзросьце звыш 65 гадоў) хварэлі на прыдуркаватасьць[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads