From Wikipedia, the free encyclopedia
Зьміцер Сангушка[1] (1530 — 3 лютага 1554) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Быў старостам жытомірскім, канеўскім і чаркаскім.
З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Фёдара, старосты брацлаўскага. Меў малодшага брата Рамана, гетмана польнага літоўскага і ваяводу брацлаўскага.
15 верасьня 1553 году ажаніўся з Гальшкаю Астроскаю, супраць волі яе маці Бэаты з Касьцялецкіх. Апошняя напісала скаргу вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, які пазбавіў Зьмітра пасадаў і пастанавіў зьявіцца яму ў каралеўскі суд. Маладыя выправіліся на ўцёкі ў Чэхію. За няяўлю на суд вялікі князь прусудзіў З. Сангушку да інфаміі — пазбаўленьня гонару, выгнаньня зь дзяржавы, канфіскацыі маёмасьці і абавязаньня вярнуць Гальшку маці. Кожны ахвочы мог яго беспакарана забіць і атрымаць узнагароду. Неўзабаве гэта зрабіў Марцін Збароўскі, які жадаў выдаць Гальшку за аднаго з сваіх сыноў.
11 лютага 1554 году спачыў ў Яромежы, у касьцёле Сьвятога Мікалая. На фундаванай сваякамі каменнай пліце зьмясьцілі наступны надпіс:
|
Каля 1860 году Сангушкі паставілі новую пліту, але ўжо без імя забойцы.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт З. Сангушкі пэндзля невядомага мастака XVIII ст.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.