From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Альбрэхтаўскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1960 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў | |
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з мураванага касьцёла, драўляных кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла разьмяшчаецца канцэртавая заля.
У 1695 годзе маршалак вялікі Ян Караль Дольскі і яго жонка Ганна ахвяравалі пляц і 50 000 злотых на заснаваньне ў Пінску кляштару камуністаў. Неўзабаве на гэтыя сродкі збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.
У 1770 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла, завершанае ў асноўным да 1782 году. У 1784 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла[1].
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З гэтага часу касьцёл дзеяў як прыпісны.
У 1860 годзе касьцёл адрамантавалі і пераасьвяцілі пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы.
У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.
Касьцёл — 1-нэфавая базыліка без вылучанай апсыды. За галоўным алтаром нэфа разьмяшчаюцца закрысьціі. Таўшчыня муроў у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя сьцены праразаюцца невялікімі аркавымі вокнамі і падзяляюцца лапаткамі. З боку галоўнага фасаду да касьцёла далучаецца 2-ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Яе ўпрыгожваюць пілястры і нішы.
Усярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.