From Wikipedia, the free encyclopedia
Кленікі, часам Клейнікі (па-польску: Klejniki, па-падляску: Kléniki) — вёска ў Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.
Кленікі | |
польск. Klejniki | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 490 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. |
Кленікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1952—1954 гадах сядзіба самастойнае гміны Кленікі. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў вёсцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[1]).
Вёска заснаваная пры каралеўскім гасьцінцы, які спалучаў Бельск з Горадняй. Праваслаўная парафія існавала тут ужо ў 16 стагодзьдзі. Наступная царква — ужо ўніяцкая — пабудаваная ў 1793 годзе і пры пабудове наступнай (1883 год), перанесеная ў вёску Козьлікі. Царква 19 стагодзьдзя згарэла ў 1973 годзе, да 1988 году пабудаваная наступная (у гонар Ушэсьця Гасподняга). У 1907—1913 гадах карэспандэнцыю з Кленікаў адсылаў у «Нашую Ніву» сын тутэйшага праваслаўнага папа — Яўген Хлябцэвіч («Халімон з-пад Пушчы»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.