Падляскае ваяводзтва

ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Падляскае ваяводзтва
Remove ads

Падля́скае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo podlaskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае частку тэрыторыі гістарычнай краіны Падляшша, Сувальшчыны, Мазоўша, Палесься, Чорнай Русі. Утворанае 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году «аб увядзенні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы», з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Беластоцкага (цалкам), часткова Ломжынскага ды Сувальскага.

Хуткія факты Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка, Адміністрацыя ваяводзтва ...
Remove ads

Геаграфія

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй Польшчы, мяжуе зь Летуваю і Беларусяй і ваяводзтвамі:

Сядзіба ваяводзкае ўлады — Беласток. У ваяводзтве знаходзяцца 4 запаведнікі (нацыянальныя паркі).

Гарады

У Падляскім ваяводзтве налічваецца 38 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі. Гарады прадстаўленыя паводле колькасьці жыхароў. Колькасьць жыхароў і плошча пададзеныя паводле зьвестак Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы ад 31 сьнежня 2005.

  1. Беласток — 294 830 (102 км²)
  2. Сувалкі — 69 268 (65,50 км²)
  3. Ломжа — 63 819 (32,71 км²)
  4. Аўгустоў — 29 971 (80,93 км²)
  5. Бельск-Падляскі — 26 893 (26,88 км²)
  6. Замбраў — 22 782 (19,02 км²)
  7. Граева — 22 718 (18,93 км²)
  8. Гайнаўка — 22 159 (21,29 км²)
  9. Саколка — 18 945 (18,61 км²)
  10. Лапы — 16 611 (11,90 км²)
  11. Сямяцічы — 15 178 (36,25 км²)
  12. Кольна — 10 772 (25,08 км²)
  13. Монькі — 10 461 (7,66 км²)
  14. Чорная Беластоцкая — 9611 (14,28 км²)
  15. Высокае Мазавецкае — 9279 (15,24 км²)
  16. Васількаў — 8872 (28,15 км²)
  17. Дуброва Беластоцкая — 6165 (22,64 км²)
  18. Сейны — 5971 (4,49 км²)
  19. Хорашч — 5424 (16,79 км²)
  20. Цеханавец — 4923 (26,01 км²)
  21. Супрасьль — 4554 (5,68 км²)
  22. Бранск — 3800 (32,43 км²)
  23. Міхалова — 3621 (2,15 км²)
  24. Шчучын — 3576 (13,23 км²)
  25. Кнышын — 2851 (23,68 км²)
  26. Крынкі — 2709 (3,85 км²)
  27. Ліпск — 2500 (4,97 км²)
  28. Ставішкі — 2455 (13,28 км²)
  29. Заблудаў — 2396 (14,30 км²)
  30. Сухаволя — 2255 (25,95 км²)
  31. Дарагічын — 2092 (15,68 км²)
  32. Новы Грод — 2014 (20,55 км²)
  33. Ядвабна — 1908 (11,47 км²)
  34. Тыкоцін — 1906 (28,96 км²)
  35. Гонядзь (Ганёндз) — 1903 (4,28 км²)
  36. Райгарад — 1677 (35,18 км²)
  37. Кляшчэлі — 1438 (46,71 км²)
  38. Сураж — 980 (33,86 км²)
Remove ads

Паветы

Падляскае ваяводзтва складаецца з 17 паветаў — 14 земскіх і 3 гарадзкіх. Thumb

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Плошча
(км²)
Насельніцтва
(2006)
Сядзіба Гарады гміны
гарады
Беласток 102 295 210   1
Сувалкі 65 69,234   1
Ломжа 33 63,572   1
земскія паветы
Беластоцкі павет 2,985 136,797 Беласток * Лапы, Чорная Беластоцкая, Васількаў, Хорашч, Супрасьль, Заблудаў, Тыкоцін, Сураж 15
Сакольскі павет 2,054 72,424 Саколка Дуброва Беластоцкая, Сухаволя, Крынкі 10
Бельскі павет 1,385 60,047 Бельск-Падляскі Бранск 8
Высокамазавецкі павет 1,288 59,719 Высокае Мазавецкае Цеханавец 10
Аўгустоўскі павет 1,658 58,966 Аўгустоў Ліпск 7
Ломжынскі павет 1,354 50,887 Ломжа * Новы Грод, Ядвабна 9
Граеўскі павет 967 50,120 Граева Шчучын, Райгарад 6
Сямяціцкі павет 1,460 48,603 Сямяцічы Дарагічын 9
Гайнаўскі павет 1,624 48,130 Гайнаўка Кляшчэлі 9
Замбраўскі павет 733 44,798 Замбраў   5
Монькаўскі павет 1,382 42,960 Монькі Кнышын, Гонядзь 7
Кольненскі павет 940 39,676 Кольна Ставішкі 6
Сувальскі павет 1,307 35,136 Сувалкі *   9
Сейненскі павет 856 21,331 Сейны   5
* без уліку земскага павету

Гміны і населеныя пункты

У склад ваяводзтва ўваходзяць 118 гмін (13 гарадзкіх, 23 сельска-гарадзкія і 82 сельскія). Акрамя гарадоў, налічваецца 3272 населеныя пункты.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads