расейская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
ЛДПР (поўная назва — Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі) — адна з самых старых партыяў у сучаснай Расеі. Створана 13 сьнежня 1989 году. Зьяўляецца прамой спадчыньніцай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза. Зьяўляецца адной з трох партыяў, якія ўдзельнічалі ў выбарах паслоў Дзяржаўнай Думы РФ ўсіх шасьці скліканьняў, і адной зь дзьвюх грамадаў, заўсёды па выніках выбараў атрымоўвала прадстаўніцтва ў ніжняй палаце Сабору. Стваральнікам і лідэрам грамады (да 2022 року) зьяўляўся Ўладзімер Жырыноўскі.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Расеі | |
рас. Либерально-демократическая партия России | |
Лідэр партыі | Леанід Слуцкі |
---|---|
Заснавальнік | Уладзімер Жырыноўскі |
Дата заснаваньня | 14 сьнежня 1989 (34 гады таму) |
Штаб-кватэра | Расея, Масква, Лукаў завулак, д. 9, к. 1 |
Ідэалёгія | Нацыяналізм, папулізм |
Колькасьць | 253 651 (2014) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Дзяржаўная Дума |
|
· Мясцовыя рады |
213 / 3980 |
Орган партыйнага друку | газэта "ЛДПР", часопіс "За русский народ" |
Дэвіз | Свабода, патрыятызм, закон |
Афіцыйны сайт | ЛДПР у сеціве |
Нягледзячы на сваю назву, на думку многіх знаўцаў ЛДПР не трымаецца ідэяў лібэральнай дэмакратыі. У сацыяльнай сфэры грамада прытрымліваецца ідэяў расхвальваньня расейцаў і Расеі, а ў эканамічнай сьфэры яны прытрымліваюцца поглядаў зьмяшанай эканомікі. З моманту свайго заснаваньня заяўляюць аб сваёй незадаволенасьці ўрадам, аднак некаторыя палітолягі гэта аспрэчваюць.
Па стане на 25 сакавіка 2016 году найвышэйшым кіруючым органам ЛДПР зьяўляецца Найвышэйшая рада.
Старшыня партыі — Жырыноўскі В. В.
Друк:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.