Арэнбурская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэнбурская вобласьць
Remove ads

Арэнбу́рская во́бласьць (па-расейску: Оренбургская область) — вобласьць у паўднёвай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Арэнбург. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Самарскай і Чалябінскай абласьцямі й рэспублікамі Башкартастан і Татарстан. На поўдні мяжуе з Казахстанам. Вобласьць утворана 7 сьнежня 1934 году. У пэрыяд з 1938 па 1957 гады мела назоў Чкалаўская вобласьць. Большасьць насельніцтва пражывае ў гарадох.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча Арэнбурскай вобласьці складае 123 700 км², па гэтым паказчыку яна займае 32 месца ў Расеі. Тэрыторыя вобласьці ахоплівае паўднёва-ўсходнюю ўскраіну Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, паўднёвы ўскраек Уралу й паўднёвае Заўральле. Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход складае 755 км, з поўначы на ​​поўдзень — 425 км. Агульная працягласьць межаў складае 3700 км.

Гісторыя

З 30-х гадоў XVIII стагодзьдзя, пасьля прыняцьця рашэньня пра добраахвотнае уваходжаньне ў склад Расейскай імпэрыі казаскіх плямёнаў, тэрыторыя сучаснага Арэнбуржжа стала актыўна асвойвацца перасяленцамі з цэнтральных губэрняў Расеі[2].

У 1743 годзе была заснаваная памежная крэпасьць Арэнбург, якая стала адміністрацыйным цэнтрам Арэнбурскай губэрні, заснаванай імянным Указам імпэратрыцы Ганны Іванаўны ў 1744 годзе. У вытокаў стварэньня губэрні стаялі вядомыя дзяржаўныя дзеячы й дасьледчыкі той эпохі — Васіль Тацішчаў, Іван Кірылаў, Пётар Рычкоў і Іван Няплюеў, які стаў у выніку першым арэнбурскім губэрнатарам. Губэрня аб’яднала ў сваім складзе частку сучасных тэрыторый Казахстану, Башкартастану, Татарстану, Чалябінскай і Самарскай абласьцей. Паўднёвая ейная мяжа праходзіла па берагах Касьпійскага і Аральскага мораў.

7 сьнежня 1934 году Прэзыдыум УЦВК прыняў пастанову аб стварэньні Арэнбурскай вобласьці. Тады ж быў зацьверджаны склад аргкамітэта па выбарах Савета дэпутатаў Арэнбурскай вобласьці, старшынёй якога быў прызначаны Васільеў. Указам Прэзыдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 сьнежні 1938 году вобласьць была перайменаваная ў Чкалаўскую, а сам горад Арэнбург тым жа ўказам быў перайменаваны ў Чкалаў.

Насельніцтва

На 1 студзеня 2010 году колькасьць насельніцтва склала 2113,3 тысячы чалавек. У 2007 годзе колькасьць народжаных на 1000 жыхароў склала 12,1 чалавека. Пры гэтым колькасьць памерлых — 14,6 на тысячу жыхароў. Такім чынам, у галіне назіралася натуральнае зьмяншэньне насельніцтва.

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (73,9%), сярод іншых нацыянальных суполак варта вызначыць татараў (7,6%), казахаў (5,8%), украінцаў (3,5%), башкіраў (2,4%) і мардву (2,4%). Беларусы таксама пражываюць у вобласьці ў колькасьці 9182 чалавекі паводле зьвестак на 2002 год.

Эканоміка

Вядучыя галіны вобласьці ёсьць паліўная прамысловасьць, чорная й каляровая мэталюргія, хімічная, нафтахімічная й харчовая галіны. На тэрыторыі Арэнбурскай вобласьці знаходзіцца найбуйнейшае ў Расеі Арэнбурскае газакандэнсатнае радовішча. Вядзецца здабыча нафты, жалезных, медных і нікелевых рудаў, азбэсту. Найбуйнейшыя прадпрыемствы вобласці — вытворчыя аб’яднаньні «Оренбургнефть», «Оренбурггазпром», «Орскнефтеоргсинтез», «Оренбургские минералы».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads