Менскі трактарны завод
кампанія / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ме́нскі тра́ктарны заво́д» («МТЗ») — адно зь дзесяці найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасьці трактароў у сьвеце (8-10% сусьветнага рынку колавых трактароў)[9], заснаванае 29 траўня 1946 году.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы працай славім Беларусь! |
Заснаваная | 29 траўня 1946 (77 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Партызанскі раён, Даўгабродзкая вул., д. 29[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Пухавы |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | трактары «Беларус» |
Апэрацыйны прыбытак | -1562,4 млрд руб ($-152,3 млн) |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў[3][4][5], Віцебскі завод трактарных запасных частак[d][3][4], Смаргонскі агрэгатны завод[d][3][4], Нараўлянскі завод гідраапаратуры[d][3][4], Мазырскі машынабудаўнічы завод[d][3][4], Аршанскі інструментальны завод[d][3][4], Менскі завод шасьцерняў[d][4][3][6], Лепельскi рамонтна-механiчны завод[d][7] і Хойніцкі завод гідраапаратуры[d][8] |
Распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасьць (Елабускі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сэрвіснае абслугоўваньне. Большасьць мадэляў трактароў абсталяваныя дызэльнымі рухавікамі вытворчасьці Менскага маторнага заводу. За сваю гісторыю вырабіў больш як 3 млн. трактароў.
На 2013 г. меў за мяжой 22 зборачныя вытворчасьці ў 10 краінах Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амэрыкі і Эўропы: Азэрбайджан (Гянджа), Альжыр (Таджнант, вілает Міла), Вэнэсуэла (Барынас), Казахстан (Семей, Усходне-Казахстанская вобласьць), Кітай (Харбін, правінцыя Хэйлунцзян; Кульджа, Ілі-Казахская аўтаномная акруга, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), Расея (Бузулук, Арэнбурская вобласьць; Елабуга, Татарстан; Раскава, Саратаўскі раён; Саранск, Мардовія; Смаленск і Стаўрапаль; Чарапавец, Валагодзкая вобласьць; Шыманаўск, Амурская вобласьць), Румынія (Рэгін, Мурэскі павет), Сэрбія (Нові Сад, аўтаномны край Ваяводзіна), Украіна (Кіеў і Мікалаеў; Канстантынаўка, Новаадэскі раён, Мікалаеўская вобласьць) і Эгіпет (Каір). Больш як палова прадукцыі экспартавалася праз гандлёвыя прадстаўніцтвы ў 69 краінах сьвету.