Міжнароднае францускае радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнароднае францускае радыё (франц. Radio France internationale, RFI) — француская дзяржаўная радыёстанцыя, заснаваная ў 1931 годзе для замежнага вяшчаньня. Вяшчае на 12 мовах (ангельская, віетнамская, гішпанская, кітайская, кхмэрская, партугальская, пэрсыдзкая, расейская, румынская, суахілі, француская і хаўса) у 29 краінах сьвету, у тым ліку ў 21 краіне Афрыкі (Гамбія, Гана, Гвінэя-Бісаў, Замбія, Каба-Вэрдэ, Камэрун, Кенія, Кот д’Івуар, Лесота, Лібэрыя, Мазамбік,Малі, Намібія, Нігер, Паўднёвы Судан, Сан-Тамэ і Прынсыпі, Сьера-Леонэ, Сэнэгал, Уганда, ЦАР і Экватарыяльная Гвінэя), 5 краінах Азіі (Армэнія, Грузія, Іран, Камбоджа і Кыргыстан), 2 краінах Амэрыкі (ЗША і Ямайка) і 2 краінах Эўропы (Малдова і Румынія). На 2014 г. мела 400 замежных карэспандэнтаў і каля 40 мільёнаў штотыднёвых слухачоў.
МФР | |
Міжнароднае францускае радыё | |
Горад | Ісі-ле-Муліно(fr) |
---|---|
Краіна | Францыя |
Слоган | Голас сьвету |
Фармат | Навінавы |
Музычны фармат | Францускі |
Частасьць | FM: 89 (Парыж) |
Мачта | Алуі(fr) |
Магутнасьць | 500 кіляватаў |
Час вяшчаньня | Кругласутачна |
Зона вяшчаньня | 29 краінаў |
Пачатак працы | 6 траўня 1931 (92 гады таму) |
Заснавальнік | Рада міністраў Францыі(fr) |
Уласьнік | Сусьветныя францускія СМІ(fr) |
Кіраўнікі | Мары-Крысьцін Сарагос(fr) |
Сайт | www.rfi.fr |
RFI | |
RFI | |
YouTube | RFIvideos |
Он-лайн-трансьляцыя | stream.rfi.fr |