места ў Чылі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ранкагуа (па-гішпанску: Rancagua) — горад у Чылі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Лібэртадор-Хэнэраль-Бэрнарда-О’Гігінз. Места знаходзіцца за 87 кілямэтраў на поўдзень ад сталіцы краіны гораду Сант’яга-дэ-Чылі. На 2012 год насельніцтва гораду складала 232 211 чалавек. Асноўнымі відамі эканамічнай дзейнасьці гораду зьяўляюцца горназдабыча, турызм, сельская гаспадарка, лясная прамысловасьць.
Ранкагуа | |||||
гішп. Rancagua | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 5 кастрычніка 1743 | ||||
Краіна: | Чылі | ||||
Рэгіён: | Лібэртадор-Хэнэраль-Бэрнарда-О’Гігінз | ||||
Плошча: | 260,3 км² | ||||
Вышыня: | 572 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 232 211 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 892,09 чал./км² | ||||
Паштовы індэкс: | 2820000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°9′55.4″ пд. ш. 70°44′23.3″ з. д. | ||||
Ранкагуа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.rancagua.cl/ |
Горад заснаваў Хасэ Антоніё Манса дэ Вэляска, які таксама зьяўляецца пачанальнікам яшчэ шэрагу гарадоў у цэнтральным рэгіёне Чылі. Першапачаткова горад меў назву Вільля-Санта-Крус-дэ-Трыяна. Да прыбыцьця сюды гішпанцаў у рэгіёне жылі індзейскія плямёны.
Ранкагуа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.