Лягроньнё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лягроньнё (па-гішпанску: Logroño) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Эбра. Месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Рыёха, адміністрацыйным цэнтрам якой і зьяўляецца. Колькасьць насельніцтва на 2012 год складала амаль 153,5 тысячаў чалавек. Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю віна Рыёха, якім славіцца ўсё навакольле.
Remove ads
Гісторыя
Лягроньнё зьяўляецца старым паселішчам. Спачатку ён быў мястэчкам, якое кантралявалі рымляне, а затым — кельты. Зь X стагодзьдзя Лягроньнё аспрэчвалася паміж каралямі Навары й Кастыліі, але ў канчатковым выпадку быў далучаны да Кастыліі. Альфонса VI Кастыльскі прадаставіў Лягроньнё ў 1095 годзе Хартыю правоў, якая служыла ў якасьці мадэлі для іншых гішпанскіх гарадоў. У 1609 і 1610 гадоў горад быў галоўнай рэзыдэнцыяй басконскага пагразьдзяленьня гішпанскай інквізыцыі.
Remove ads
Эканоміка
Лягроньнё зьяўляецца гандлёвым і фінансавым цэнтрам супольнасьці Рыёха. Ейная эканоміка ў значнай ступені залежыць ад гандлю віном.
Гарады-сябры
Дармштат, Нямеччына
Брэшыя, Італія
Данфэрмлін, Вялікабрытанія
Дакс-і-Лібурн, Францыя
Вонкавыя спасылкі
Лягроньнё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads