Сан-Паўлу (футбольны клюб)
бразыльскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сан-Паўлу» (па-партугальску: São Paulo Futebol Clube) — бразыльскі футбольны клуб з гораду Сан-Паўлу. Шасьціразовы чэмпіён Бразыліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібэртадорэс. «Сан-Паўлу» зьяўляецца адным з самы пасьпяховых клюбаў у бразыльскім футболе. Клюб гуляе ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, а таксама ў Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі, а таксама ўвааходзіць у сьпіс пяці клюбаў, якія ніколі не выляталі з найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Бразыліі.
Сан-Паўлу | |||||
Поўная назва | São Paulo Futebol Clube | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 25 студзеня 1930 | ||||
Горад | Сан-Паўлу, Бразылія | ||||
Стадыён |
Марумбі Умяшчальнасьць: 67 052 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | ||||
· 2023 | 11 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы saopaulofc.net (парт.) (анг.) |
Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнэра Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штату і аднойчы ў Сэрыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібэртадорэс у 1992 і 1993 гадох, як раз прыпадаюць на гэты час. Даволі пасьпяховымі зьяўляюцца і 2000-я гады, калі клюб тройчы запар стаўся чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.
«Сан-Паўлу» зьяўляецца трэці клюбам паводле колькасьці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клюбу зьяўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна зь якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам зьяўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная зьмясьціць 67 052 чалавекі.