Кубак Лібэртадорэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кубак Лібэртадо́рэс (гішп. Copa Libertadores) — галоўны паўднёваамэрыканскі футбольны турнір, які праводзіць КОНМЭБОЛ сярод найлепшых клюбаў краінаў рэгіёну. Названы ў гонар памяці пра войны за вызваленьня паўднёваамэрыканскіх народаў. Ладзіцца з 1960 году, пры гэтым на пачатку бралі ўдзел у турніры толькі чэмпіёны сваіх краінаў, аднак ужо з 1966 году да розыгрышу прыцягваліся таксама клюбы, якія занялі 2 месца ў сваіх краінах. У 1998 годзе ўпершыню былі запрошаныя мэксыканскія клюбы, якія рэгулярна ўдзельнічалі ў розыгрышах кубка з 2000 па 2016 гады. У 2000 годзе групавы турнір быў павялічаны з 20 да 32 дружынаў. Сёньня ў турніры ўдзельнічаюць прынамсі чатыры клюбы ад кожнай краіны, пры гэтым найбольшую колькасьць прадстаўнікоў маюць Аргентына і Бразылія, то бок шэсьць і сем клюбаў адпаведна. Ад пачатку ў розыгрышах прысутнічаў групавы этап, але колькасьць удзельнікаў у ім заўсёды зьмянялася[1][2]. Пераможца Кубка Лібэртадорэс атрымлівае права гуляць у клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе і ў Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі[3]. Аргентынскі «Індэпэнд’ентэ» ёсьць самым пасьпяховым клюбам у гісторыі, аздабываючы запаветны трафэй сем разоў. Аргентынскія клюбы ўвогуле здабылі найбольшую колькасьць перамогаў у турніры, у той час як Бразылія мае найбольшую колькасьць прадстаўнікоў-уладальнікаў кубка.
Кубак Лібэртадорэс | |
Афіцыйны лягатып турніру | |
Заснаваны | 1960 |
---|---|
Колькасьць камандаў | 32 (групавы этап), 47 (усяго) |
Дзейны чэмпіён | Фламэнгу — 3-і тытул (2022) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Індэпэнд’ентэ — 7 тытулаў |
Вэб-сайт | www.conmebol.com |
2023 |