Стогадовая вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стогадовая вайна (па-ангельску: Hundred Years' War, па-француску: Guerre de Cent Ans) — сэрыя асобных ваенных канфліктаў, якая працягвалася з 1337 па 1453 гады паміж дзьвюма каралеўскімі дынастыямі за вакантны францускі трон пасьля выміраньня апошняга прадстаўніка старэйшай Капэтынскай лініі францускіх каралей. Двума першымі прэтэндэнтамі былі дынастыі Валюа і Плантагенэтаў. Тым часам як Валюа заяўлялі пра свае правы на тытул караля Францыі, Плантагенэты самаабвяшчалі сябе каралямі і Францыі, і Англіі. Плантагенэцкія каралі былі валадарамі Каралеўства Ангельшчына ў XII ст і мелі генэалягічныя карані ў францускіх рэгіёнах Анжу і Нармандыі. Бургундыя і Аквітанія аказвалі значную падтрымку сілам Плантагенэцкага блёку.
Стогадовая вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Па гадзіннай стрэлцы, ад верху зьлева: Ян Люксэмбурскі ў бітве пры Крэсі. Ангельскі і франка-кастыльскі флёт у бітве пры Ля-Рашэлі. Генры V і плантагенэцкае войска ў бітве пры Азэнкуры. Жанна д’Арк зьядноўвае францускія сілы пры аблозе Арлеану. | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Дынастыя Валюа Кастылія і Леон Шатляндыя Генуя Маёрка Багемія Арагонская карона Брэтань | Дынастыя Плантагенэтаў Бургундыя Аквітанія Брэтань Партугалія Навара Фляндрыя Генэгаў Люксэмбург Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя | ||||||||
Канфлікт доўжыўся 116 гадоў, перарываючыся некалькімі пэрыядамі міру да канчатковага выгнаньня Плантагенэтаў з Францыі (акрамя Кале). Урэшце вайна стала пераможнай для дынастыі Валюа, якая здолела вярнуць захопленыя ў пачатковай стадыі Плантагенэтамі землі і выціснуць іх з большай часткі Францыі да 1450 году. Тым ня менш, вайна амаль разарыла Валюа, тым часам як Плантагенэты вывезьлі агромністую колькасьць трафэяў з кантынэнту, якія ў будучым ўзбагачалі Ангельшчыну. Сама Францыя моцна пакутавала ад вайны, бо пераважная большасьць ваенных дзеяньняў адбывалася на кантынэнце.
Фактычна, Стогадовая вайна была сэрыяй канфліктаў, якую звычайна падзяляюць на: Эдўардыянскую вайну 1337—1360 гадоў, Каралінскую вайну 1369—1389 гадоў, Ланкастэрскую вайну 1415—1429 гадоў і пэрыяд, пасьля зьяўленьня Жанны д’Арк — 1412—1431. Некалькі іншых ваенных канфліктаў у Эўропе былі непасрэдна зьвязаныя з гэтай вайной: Вайна за брэтонскую спадчыну, Кастыльская грамадзянская вайна, Вайна двух Пэдра і крызіс 1383—1385 гадоў. Тэрмін «Стогадовая вайна» быў пазьнейшай назвай, выдуманай гісторыкамі для абагульненьня дадзенай сэрыі канфліктаў.
Вайна абавязана сваёй гістарычнай значнасьці некалькім фактарам. Першапачаткова зьяўляючыся дынастычным канфліктам, вайна надала імпэт ідэям францускага і ангельскага нацыяналізму. З ваеннага пункту гледжаньня, вайна пабачыла ўвядзеньне новай зброі і новых тактыкаў, якія разбурылі старэйшую сыстэму фэадальных армій, у якіх дамінавала цяжкая кавалерыя. У вайне былі прадстаўленыя першыя рэгулярныя арміі ў Заходняй Эўропе з часоў Заходняй Рымскай імпэрыі. З-за ўсяго пералічанага, як і з-за доўгай працягласьці, Стогадовая вайна разглядаецца адным з самых значных канфліктаў у ваеннай гісторыі сярэднявечча. У сувязі з уварваньнем ангельцаў, грамадзянскімі войнамі, сьмяротнымі эпідэміямі, голадам і забойствамі насельніцтва Францыі ў выніку вайны скарацілася на дзьве трэці[1]