сьцяг русінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг русінаў (па-русінску: Флаґ Русинів, Прапор Русинів, Застава Русинів) – сьцяг русінаў, што быў ухвалены на 9-ым Сусьветным канґрэсе русінаў 23 чэрвеня 2007 у Сыґеце (Румынія). Ужывае панславянскія колеры, уведзеныя ў 1848 годзе ў Празе на ґрунце сьцягу Расейскае імпэрыі [1].
Сьцяг русінаў | |
русіны | |
Сьцяг русінскага руху | |
Прапорцыі | 2:3 |
---|---|
Прыняты | 23 чэрвеня 2007 (17 гадоў таму) |
Тып | этнічны сьцяг |
Дызайн | Сіняя, белая ды чырвоная палосы з русінскім гербам па цэнтры |
Палотнішча падзеленае на сінюю, белую ды чырвоную палосы ў прапорцыі адпаведна 2:1:1.
Сіні колер рэпрэзэнтуе неба, пэрспэктыўную выяву панарамы карпацкіх гораў, спадзяваньне на лепшую будучыню, разважлівасьць, сьвежасьць духу ды цела, бясконцую працу. Біла – традыцыйная міралюбнасьць, гасьціннасьць, дабразычлівасьць, талерантнасьць, спакой, маральная і фізычная чышчыня, высокая культура й прыродны пацыфізм русінаў. Чырвоная – асацыяцыя ўсяго жывога, краснага, эстэтычны ідэал русінаў, сымбаль актывізацыі, праяваў здароўя чалавека.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.