Герб русінаў

герб русінаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Герб русінаў
Remove ads

Герб русінаў (па-русінску: Герб Русинів, Ерб Русинів) — герб русінаў, што быў ухвалены на 9-м Сусьветным канґрэсе русінаў 23 чэрвеня 2007 у Сыґеце (Румынія).

Хуткія факты Апісаньне, Першыя згадкі ...

Гісторыя

Упершыню герб быў прыняты 29 лютага 1920 року ў якасьці афіцыйнае сымболікі Падкарпацкае Русі. 15 сакавіка 1939 году, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Карпацкае Ўкраіны, да герба дадалі Трызуб сьв. Уладзімера Вялікага.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны герб быў прыняты ў якасьці герба Закарпацкае вобласьці.

23 чэрвеня 2007 на 9-м Сусьветным канґрэсе русінаў у Сыґеце герб быў ухвалены ў якасьці гербу русінскага народу.

Remove ads

Дызайн

Thumb
Герб Закарпацкае вобласьці
Thumb
Герб харвацкіх русінаў

Герб мае форму тарчы. На правым боку месьцяцца сем роўных гарызантальных палосаў з чаргаваньнем блакітнага і залатога, зь якіх першая паласа блакітная, другая - залатая; у левай частцы ў срэбным полі — малюнак чырвонага мядзьведзя, што стаіць на задніх нагах і глядзіць налева.

Герб харвацкіх русінаў нагары мае пяць роўных вэртыкальных палосаў з чаргаваньнем чырвонага і белага, зь якіх першая паласа чырвоная, другая — белая.

Герб Закарпацкай вобласьці паўтарае дызайн герба русінаў.

Remove ads

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads