Панславянскія колеры
сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Панславянскія колеры (па-чэску: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў, славянскіх рэґіёнаў і арґанізацыяў. Большасьць дасьледнікаў лічаць, што колеры паходзяць ад гандлёвага сьцяга Расеі[3][4].

Remove ads
Гісторыя
Спалучэньне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасьля славянскімі, вядома на сьцягах славянскіх краінаў з XIII стагодзьдзя: пра сьцяг Сэрбіі ў крыніцы 1281 року вядома, што ён быў чырвона-сінім («vexillum unum de zendato rubeo et blavo» — «сьцяг роўна чырвонага і сіняга»[5]); сіняе з чырвона-белым арлом сьцяг Маравіі зафіксавана Ґельнгаўзэнскім кодэксам 1407 року[6]; сьцягі Польшчы з XV стагодзьдзя былі чырвонага колеру зь белым арлом; бел-сіня-чырвоныя сьцягі прыведзеныя і на Стакгольмскім скрутку, што ілюструе ўрачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[7].
На Славянскім канґрэсе ў Празе ў 1848 годзе, на думку Георгія Вілінбахава, удзельнікі прынялі рашэньні, што яны возьмуць за ґрунт для сьцягоў сваіх вызваленчых рухаў расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг[3]. На самім канґрэсе чэскамоўныя маравы выступалі пад бел-чырвона-сінім сьцягам[8]. Тым жа рокам лужыцкія сэрбы абвясьцілі сваім сымбалем сіня-чырвона-белы трыкалёр[9]. Таксама гэтыя колеры, але некалькі ў іншай пасьлядоўнасьці (сіня-бела-чырвоны) ўжываў бан аўстрыйскае Харватыі Ёсіп Елачыч у 1848 годзе, да сьцяга якога ўзыходзіць сучасны сьцяг Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў разьмяшчэньні колераў расейскі тыркалёр[3][10], а славацкія рэвалюцыянэры ў 1848 годзе для свайго сьцяга прынялі зваротны парадак колераў — чырвона-сіня-белы. З 1918 року сіня-бела-чырвоныя колеры сталі сымбалям адзінае паўднёва-славянскае дзяржавы[3].
За мяжою часьцей бачылі расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг, што разьдзімаецца на гандлёвых судах. У адпаведнасьці зь міжнароднаю традыцыяю, як правіла, нацыянальны або дзяржаўны сьцяг адначасова ёсьць і сьцягам грамадзянскага флёту[3]. Ня дзіўна, што часам менавіта яго лічылі «расейскім нацыянальным сьцягам»[11][12]. Ды і ў самой Расейскай імпэрыі пятроўскі бел-сіня-чырвоны сьцяг часта лічыўся абывацельскім, то бок грамадзянскім, а пасьля зацьвярджэньня ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сьцяга, апошні ўспрымаўся грамадзтвам як сьцяг у першую чаргу ўрадавы[12].
На II Славянскім канґрэсе, што адбыўся ў 1867 годзе ў Расеі, галоўным сымбалем была бел-залатая харугва, на якой былі намаляваныя славянскія першанастаўнікі Кірыла і Мятод, а над імі — Збаўца, што дабраслаўляе іх на апостальскі вычын. Па ґазэтных публікацыях таго часу, гэты сьцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[13][14].
Існуе таксама вэрсія пра паходжаньне панславянскіх колераў ад колераў Францускае рэвалюцыі 1789 року, што сымбалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[15].
Remove ads
Гістарычныя сьцягі з панславянскімі колерамі
Гандлёвы (1709—1917) і нацыянальны (1896—1914, 1917) сьцяг Расеі Нацыянальны сьцяг Сэрбіі (1835—1941) Нацыянальны сьцяг Славеніі падчас рэвалюцыі ў 1848 г. Сьцяг славацкае рэвалюцыі ў 1848 г. Сьцяг мараваў у 1848 г. Гістарычны сьцяг Маравіі, што ўжываўся ў другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзяў Інаґурацыйны сьцяг бана Харватыі Ёсіпа Елачыча ў 1848 г. Сьцяг Паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў 1863 г. Самарскі штандар (1877 р.) Гандлёвы сьцяг Чарнагорыі (1881—1918) Нацыянальны сьцяг Чарнагорыі (1905—1918 ды 1941—1944) Дзяржаўны сьцяг Чарнагорыі (1910—1918) Сьцяг для ўжываньня ў прыватным побыце. Расейская імпэрыя, 1914—1917 Сьцяг Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў (1918) - Флаг Герцаґства Крайны (да 1918 року)
Сьцяг Югаславіі (1918) Сьцяг Пратэктарату Багеміі і Маравіі (1939–1945) Сьцяг Славаччыны (1939–1945, 1990–1992) Сьцяг СФР Югаславіі (1945) Сьцяг СР Босьніі і Герцаґавіны (1947–1992) Сьцяг СР Сэрбіі (1947–1992) Сьцяг СР Славеніі (1947–1991) Сьцяг СР Харватыі (1947–1990) Сьцяг СР Чарнагорыі (1947–1992) Сьцяг Чарнагорыі (1993–2004)
Remove ads
Сучасныя сьцягі з панславянскімі колерамі
Сучасныя сьцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі (колеры гандлёвага сьцягу Расеі[3]) або блізкія ім:
Сьцягі славянскіх народаў і правінцыяў з панславянскімі колерамі
Сьцяг Ваяводзіны Сьцяг Заходнягерцаґавінскага й Кантона 10 Сьцяг Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі Сьцяг Крыму Сьцяг лужычанаў Сьцяг Мардовіі Сьцяг русінскага руху[16] і праект сьцягу Закарпацкае вобласьці (2007) Сьцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі
Сьцягі моваў з панславянскімі колерамі
- Сьцяг міжславянскае мовы
- Сьцяг словіё
Славянскія сьцягі, што ня маюць строга панславянскіх колераў
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Сьцяг кашубаў
Глядзіце таксама
- Нэаславізм
- Трыкалёр
- Панславізм
- Гэй, славяне — гімн панславянскага руху
- Панарабскія колеры
- Панафрыканскія колеры
- Паніранскія колеры
- Скандынаўскі крыж
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads