Туніская рэвалюцыя — грамадзянскі супраціў(en) шырокаму беспрацоўю сярод моладзі, што праз вулічныя шэсьці ў 2010-2011 гадах прывёў да адстаўкі прэзыдэнтаТунісаЗіна эль-Абідзіна Бэн Алі.
28 сьнежня: шэсьце некалькіх сотняў людзей у сталіцы[3].
2011 год —
9 студзеня: у забурэньнях загінула 14 асобаў, зь іх 8 у прымежных з Альжырам гарадах Тала і Гасрын (вілает Касэрын)[4].
11 студзеня: з 9 студзеня ў сутычках з паліцыяй загінула 35 чалавек[5].
12 студзеня: прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі звольніў міністра ўнутраных справаў(en) і загадаў вызваліць усіх затрыманых у часе забурэньняў[6]. У краіне ўвялі камэнданцкую гадзіну(en), у сталіцу ўвайшло войска[7], шэсьце да дому ўраду, у гарадах Даўуза і Тала паліцэйскія застрэлілі трох дэманстрантаў[8].
13 студзеня: некалькі тысячаў чалавек працягнулі дэманстрацыю ўначы, у сутычках з паліцыяй загінула 8 чалавек[9], з 17 сьнежня загінула 66 асобаў. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі загадаў не страляць у маніфэстантаў і абвясьціў аб зьніжэньні цэнаў на хлеб, малако і цукар[10].
14 студзеня: збор блізу 5 тысячаў чалавек ля будынка Міністэрства ўнутраных справаў Туніса з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта[11]. Прэзыдэнт Зін эль-Абідзін Бэн Алі зьехаў зь сям’ёй у Саўудаўскую Арабію[12].
15 студзеня: сьпікер парлямэнта Фуад Мебаза(be) стаўся часовым прэзыдэнтам да правядзеньня выбараў новага праз 60 дзён[13][14], зачыніліся крамы і банкі[15].
16 студзеня: бой ля прэзыдэнцкага палаца, 2 забітых, 4 арыштаваных[16].
17 студзеня: з 17 сьнежня 78 загінулых, 98 параненых[17], скасаваньне Міністэрства інфармацыі. Некалькі сотняў чалавек патрабавалі ад кіроўнай партыі «Дэмакратычна-канстытуцыйны сход(en)» адмовіцца ад улады[18].