Франсі́ска Ґо́мэс дэ Кевэ́да-і-Сантыба́ньнес Вільле́гас (па-гішпанску: Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas, 14 верасьня 1580, Мадрыд — 8 верасьня 1645, Вільлянуэва-дэ-лос-Інфантэс) — паэт і празаік, буйнешы гішпанскі сатырык XVII.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Франсыска дэ Кевэда
Francisco Gómez de Quevedo y Santibáñez Villegas
Thumb
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Франсіска дэ Кевэда
Нарадзіўся 14 (24) верасьня 1584[1]
Мадрыд, Гішпанія
Памёр 8 верасьня 1645(1645-09-08)[2][3][4][…] (60 гадоў)
Вільянуэва дэ лас Інфантэс, Гішпанія
Бацькі María Gómez de Santibáñez[d]
Сужэнец Esperanza de[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сатырык, паэт
Кірунак барока
Жанр сатыра, круцельскі раман (пікарэска)
Мова гішпанская мова[5]
Подпіс Thumb
Творы на сайце lib.ru (рас.)
Закрыць

Пасьля заканчэньня ўнівэрсітэта ў Вальлядалідзе знаходзіўся пры двары, дзе праславіўся дасьціпансьцю, вучонасьцю й зьедлівымі сатырычнымі вершамі. У 1611 пасьля дуэлі вымушаны быў пакінуць радзіму, удзельнічаў у італьянскіх паходах. У Гішпанію ён вярнуўся толькі пасьля сьмерці Філіпа ІІІ, у 1621 годзе, а праз два гады атрымаў ганаровую пасаду каралеўскага сакратара, але ў 1639 г. быў абвінавачаны ў сачыненьні памфлета супраць караля й яго ўлюбёнцаў, быў арыштаваны й правёў у турме чатыры гады. Ён вышаў адтуль хворым і хутка сканаў.

Кэведа трагічна ўспрыняў заняпад краіны, усеагульнае разлажэньне нораваў, панаваўшае ў грамадзтве карысталюбства й эгаізм. Яго летрыльі, рамансы, сатырычныя санэты аздобленыя рэзкім пачуцьцём смутку й агіды. Толькі любоўныя санэты зьяўляюцца выключэньнем: ў іх Кэведа не бязьлітасны, а поўны прыкрасьці. Аднак і ў яго любоўнай лірыцы вобразь сьмерці й разлажэньня сустракаецца вельмі часта.

Аўтар круцельскага раману «Гісторыя жыцьця прайдзісьвета па імені дон Паблас» (1626), цыклу сацыяльна-палітычных памфлетаў «Сны» (1627), зборніка вершаў «Час адплаты, ці Сьвядомая Фартуна» (1638, выд. 1650).

Беларускія пераклады

Асобныя творы на беларускую пераклаў Макс Шчур[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.