![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Generic_flag_of_Nord-Pas-de-Calais.svg/langbe-tarask-640px-Generic_flag_of_Nord-Pas-de-Calais.svg.png&w=640&q=50)
Француская Фляндрыя
гістарычны рэгіён Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Францу́ская Фля́ндрыя (па-француску: Flandre française, па-заходнефлямандзку: Frans-Vloandern, па-нідэрляндзку: Frans-Vlaanderen), таксама Паўднёвая Фляндрыя — гістарычны (неадміністратыўны) рэґіён на поўначы Францыі.
Француская Фляндрыя | |
па-француску: Flandre française | |
![]() Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | ![]() |
Статус | гістарычная вобласьць |
Дата ўтварэньня | 1678 |
Дата скасаваньня | Цяпер частка рэґіёна О-дэ-Франс |
Афіцыйныя мовы | француская нідэрляндзка |
Месцазнаходжаньне Францускай Фляндрыі | |
![]() | |
![]() |
Уяўляе сабой частка былога графства Фляндрыя, якое адышло да Францыі паводле Німвегенскага міру 1678 году. Складае частка рэгіёна Нор-Па-дэ-Кале. Падпадзяляецца на тры субрэгіёна: Вестхук, ці прыморская Фляндрыя, раманская Фляндрыя й фламандзкая Артуа.
Галоўныя месты: Ліль, Дуэ, Касель, Дзюнкерк, Азбрук, Баёль, Арас, Бецюн, Сьвяты Аман-лез-О, Ланс, Сьвяты Амер, Булонь-сюр-Мэр.
Гістарычна гэты рэгіён зьяўляўся двухмоўным: тут размаўлялі па-француску (пікардыйскі дыялект), а таксама па-нідэрляндзку (заходнефламандзкія дыялекты), хоць да пачатку XXI стагодзьдзя фламандзкі дыялект практычна выйшаў з ужываньня. Існуюць арґанізацыі ў падтрымку заходнефламандзкай і нідэрляндзкай моваў.