From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на правым беразе ракі Дзьвіны, на Маркаўшчыне. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Траецкая царква. І. Трутнеў, 1866 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°10′20.4″ пн. ш. 30°09′16.6″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Самуэль Леў Агінскі |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Царква Сьвятой Тройцы |
Уваходзіла ў склад комплексу Траецкага Маркава манастыра. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
У сярэдзіне 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі заснаваў пры Маркавым манастыры драўляную царкву Сьвятой Тройцы. У 1690 годзе яна згарэла. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную царкву, асьвечаную 31 траўня 1691 году. Пра гэта паведамлялі два надпісы над уваходам з двух бакоў, зробленыя лацінкай і кірыліцай: «Дом гэты збудаваны ў гонар сьвятой Тройцы. Року 1690, мая 8»[1].
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1839 годзе царкву асьвяцілі наноў. У будынку правялі рамонт.
У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 4-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Зрубы і сяродкрыжжа завяршаліся высокімі шатрамі з купаламі-банямі. Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя.
Усярэдзіне царквы сьцены і скляпеньні цалкам пакрываў росьпіс, зроблены алейнымі фарбамі па палатне, прымацаваным на гладка абчасаныя брусы. Увесь цыкл налічваў 158 кампазыцыяў на біблійныя, эвангельскія і апакрыфічныя сюжэты і 10 выяваў сьвятых з бакоў клірасаў. Кожны сюжэт акантоўваўся прастакутнай маляванай рамай з расьлінным арнамэнтам і меў надпіс на стараславянскай мове.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.