From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзаф Ядкоўскі (польск. Józef Jodkowski; 20 сьнежня 1890, Горадня — 2 студзеня 1950, Варшава) — археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны.
Юзаф Ядкоўскі | |
Род дзейнасьці | археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 сьнежня 1890 |
Месца нараджэньня | Горадня, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 2 студзеня 1950 |
Месца сьмерці | Варшава, ПНР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтвазнавец, археоляг, нумізмат, музэязнавец, рэстаўратар, гісторык |
Навуковая сфэра | археалёгія[1], нумізматыка[1], мастацтвазнаўства[d][1], рэстаўрацыя[1], музэязнаўства[d][1] і рэгіянальная гісторыя[d][1] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Заснавальнік Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музэю. Зь яго ініцыятывы праводзіліся археалягічныя дасьледваньні і пачалася рэстаўрацыя Старога замку.
У пачатку 2000-х гадоў грамадзкасьць Горадні правяла збор подпісаў за наданьне імя Юзэфа Ядкоўскага дзялянцы Нёманскай наберажнай, створанай зь яго ініцыятывы дзеля абароны пагоркаў Старога, Новага замкаў і Калоскай царквы ад паводак. Рэжым Лукашэнкі гэтую ініцытыву праігнараваў.
У 2012 годзе створана Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, якая ўручаецца асобам, творчая дзейнасьць якіх паспрыяла вывучэньню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаваньню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасьці Горадні і рэгіёну. У 2012 годзе прэмію атрымалі Алесь Госьцеў і Тацяна Касатая[2], у 2013 годзе — Віктар Саяпін[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.