Януш Аляксандар Сангушка (5 траўня 1712, места Любартаў — 13 верасьня 1775, места Дубна) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1735—1750), маршалак надворны літоўскі (1750—1760)[1]. VII і апошні ардынат астроскі. Кавалер ордэнаў Белага Арла (1736) і Сьвятога Губэрта[2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Януш Аляксандар Сангушка
Thumb
Януш Аляксандар Сангушка

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 траўня 1712
Любартаў
Памёр 13 верасьня 1775
Дубна
Род Сангушкі
Бацькі Павал Караль Сангушка
Мар’яна зь Любамірскіх
Жонка Канстанцыя з Дэнгафаў
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Канстанцыя Дэнгаф

З княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар’яны зь Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзэфа Паўліна і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. У 1735 годзе атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага, у 1750 годзе — маршалка надворнага літоўскага. 11 жніўня 1736 году атрымаў у Дрэздэне ордэн Белага Арла.

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстантынаве. Большую частку жыцьця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасьць гультая і валацугі.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф быў бязьдзетным. З прычыны адсутнасьці нашчадкаў і магчымасьці па ягонай сьмерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астроскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі «фамілія». Захаваў за сабой права пажыцьцёвага карыстаньня гэтай маёмасьцю.

Дадатковыя зьвесткі

Апынуўся на першым месцы ў тройцы «п’яніцаў Рэчы Паспалітай», складзенай ягоным сучасьнікам мэмуарыстам Андрэем Кітовічам. На трэцяе месца ў гэтым шэрагу аўтар паставіў Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»[3].

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.