From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Маёравіч Арлазораў (26 жніўня 1947, Масква, СССР — 7 сакавіка 2009, Бэрлін, Нямеччына) — расейскі тэатральны і эстрадны актор. Заслужаны артыст Расеі, ляўрэат Усерасейскага конкурсу артыстаў эстрады.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Ян Арлазораў | |
Дата нараджэньня | 26 жніўня 1947 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 сакавіка 2009 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, стэндап-комік, гумарыст, радыёвядучы |
Жанры | гумар[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm3132805 |
Нарадзіўся ў сям’і адваката, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Маёра (Мэера) Самойлавіча і лекара-хірурга Раісы Якаўлеўны Арлазоравай, родам з Харкава (Ян насіў прозьвішча маці). Скончыў Шчукінскую тэатральную вучэльню, працаваў у Цэнтральным дзіцячым тэатры. З канца 1970-х гадоў — у тэатры імя Массавету, у пачатку 1990-х гадоў перайшоў на эстраду.
7 сакавіка 2009 году ў Бэрліне Арлазораў сканаў пасьля цяжкай і працяглай хваробы (рак, паводле некаторых зьвестак — пухліна страўніка[1]). У сувязі зь цяжкай стратай папулярнага артыста расейскай эстрады, свае спачуваньні родным і сябрам выказалі: Клара Новікава, Аркадзь Арканаў, Уладзімер Вінакур, Мікалай Лукінскі, Міхаіл Чуеў, Мікалай Бандурын, Міхаіл Вашукоў, Яўген Петрасян, Алена Сьцепаненка, Яфім Шыфрын і шматлікія іншыя дзеячы культуры. Разьвітаньне з артыстам адбылося 11 сакавіка 2009 году ў Маскоўскім дзяржаўным тэатры эстрады. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.