Гумар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гу́мар (ад лац. humor) — інтэлектуальная здольнасьць падмячаць у зьявах іх камічныя бакі. Пачуцьцё гумару зьвязанае з уменьнем суб’екта выяўляць супярэчнасьці ў навакольным сьвеце[1].

У шырокім сэнсе — усё, што можа выклікаць сьмех ці ўсьмешку.
Этымалёгія
Слова гумар мае лацінскія карані. У антычнай мэдыцыне стан чалавека апісваўся суадносінамі чатырох вадкасьцяў — крыві, лімфы, жоўтай і чорнай жоўці — якія яны звалі «гумар» (гл.: гумаральны). Суадносіны й гармонія гэтых вадкасьцяў вызначалі здароўе й самаадчуваньне чалавека.
Віды гумару
Існуюць розныя формы гумару: іронія, аксюмаран ці гульня словаў, пародыя, сатыра, анэкдот, жарт, калямбур і гэтак далей. Асаблівы від гумару ўяўляе сабой чорны гумар.
Нароўні з тэкставай формай, гумар можа быць таксама прадстаўлены ў графічным выглядзе — карыкатура, шарж і інш.
Псыхалёгія гумару
Пачуцьцё гумару — здольнасьць суб’екта разумець гумар. Яно надае суб’екту ўпэўненасьці ў сабе й аптымізм. У крайніх выпадках выклікае пачуцьцё перавагі й улады над аб’ектам зьневажэньня.
Крыніцы й заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads