Ян Кукульскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Кукульскі (па-польску: Jan Kukulski; 22 сьнежня 1896, в. Бжысьце, цяп. Падкарпацкае ваяводзтва — 1940, Цьвер) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэлу.
Служыў у польскіх легіёнах, сябра польскай вайсковай арганізацыі. У 1918-1921 гадох у войску польскім, удзельнічаў у польска-савецкай вайне 1919—1921 гадоў. У дзяржаўнай паліцыі з 1922 году. Служыў у Валынскім ваяводзтве, у Варшаве і Наваградзкім ваяводзтве. З 12 траўня 1934 году на пастарунку ў Моўчадзі, з 28 красавіка 1936 году на пастарунку ў Гарадзеі. У лютым 1939 году падвышаны да ступені старшага пастаронкавага і адстаўлены. Жыў у Гарадзеі.
Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства.
4 кастрычніка 2007 году пасьмяротна падвышаны да рангу асьпіранта паліцыі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.