10 (дзе́сяць) — натуральны лік, разьмешчаны паміж лікамі 9 і 11. Ён не зьяўляецца простым лікам, а адносна пасьлядоўнасьці простых лікаў разьмешчаны паміж 7 і 11.
Уласьцівасьці
- Аснова:
- найбольш распаўсюджанай (дзесятковай) сыстэмы зьлічэньня[1];
- дзесятковага лягарыфма;
- Чацьвёрты трохвугольны лік.
- Трэці тэтраэдральны лік.
- Цотны двухзначны лік.
- 2¹⁰ = 1024, двайковая прыстаўка: кібі (Кі).
- Сума першых чатырох фактарыялаў (0! + 1! + 2! + 3!).
- Сума першых трох простых лікаў (2+3+5).
- Сума лічбаў гэтага ліку — 1.
- Здабытак лічбаў гэтага ліку — 0.
- Квадрат ліку 10 — 100.
- Зьяўляецца паўпростым лікам[2].
- Састаўны лік, роўны суме простых лікаў, якія ня меншыя за яго найменшага й не перавышаюць яго найбольшага простага дзельніка (2+3+5)[3]. Іншыя лікі дадзенай пасьлядоўнасьці, меншыя мільярда — 39, 155 і 371.
- Найменшы лік, які можна ўявіць у выглядзе сумы двух простых лікаў двума рознымі спосабамі, з дакладнасьцю да парадку складаемых (3+7 і 5+5).
- Група перастановак парадку 4 зьмяшчае 10 інвалюцый[4]:
- 1 тоесная перастаноўка,
- 6 транспазыцый,
- 3 перастаноўкі, кожная зь якіх складаецца зь дзьвюх неперасякальных транспазыцый.
- Недастатковы лік.
- Злы лік.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.