Ёдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёдзі
Remove ads

Ёдзі (Ёдава) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Ёдзі. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера
Ёдзі
КраінаБеларусь
Плошча0,61 км²
Плошча вадазбору4,4 км²
Максымальная глыбіня19,7 м
Найбольшая даўжыня1,60 км
Найбольшая шырыня0,52 км
Даўжыня берагавой лініі3,74 км
Вышыня над узроўнем мора128 м[1]
Аб’ём вады4,84 млн м³
Каардынаты54°50′54.60″ пн. ш. 26°17′22.86″ у. д.
Ёдзі на мапе Беларусі
Thumb
Ёдзі
Ёдзі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча Ёдзі складае 0,61 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,7 м. Даўжыня возера — 1,60 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,84 млн м³. Даўжыня берагавой лініі — 3,74 км, плошча вадазбору возера — 4,4 км².

Празрыстасьць вады ў возеры складае 3,4 м.

Thumb
Возера Ёдзі

Схілы катлавіны маюць вышыню 6—10 м, разараныя. На поўдні вышыня схілаў складае 8—15 м, парослыя лесам. Берагі возера зьліваюцца з схіламі. На паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя.

Дно вадаёма плоскае. Мелкаводзьдзе да глыбіні 2—4 м высланае пяском і апяшчаненымі адкладаньнямі. На большых глыбінях дно высланае сапрапэлем.

Шырыня паласы зарастаньня возера складае 10—70 м.

У Ёдзі ўпадаюць 4 ручаіны, а на паўднёвым усходзе возера злучанае пратокай з возерам Гульбеза.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads