Ёзэф фон Айхэндорф

нямецкі паэт, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзэф фон Айхэндорф
Remove ads

Ёзэф фон Айхэндорф (10 сакавіка 178826 лістапада 1857) — нямецкі пісьменьнік.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў замку Любавіц (Верхняя Сылезія) у шляхетнай сям’і. У дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю; у 1801 годзе паступіў у каталіцкую гімназію ў Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча), а ў 1805 годзе пачаў вывучаць правазнаўства ва ўнівэрсытэце г. Гале. З уварваньнем напалеонаўскіх войскаў унівэрсытэт у 1806 годзе быў зачынены; два гады Айхэндорф правёў ў Гайдэльбэргу, дзе зблізіўся з Клемэнсам Брэнтана ды іншымі прадстаўнікамі рамантызму. Правучыўшыся наступныя два гады ў Бэрліне і Ене, Айхэндорф ў 1813 годзе ўступіў у добраахвотніцкі атрад «стралкоў Лютцаа», дзе і служыў да канца вайны з Напалеонам у 1815 годзе. Пасьля жаніцьбы ў 1816 годзе служыў чыноўнікам у Бэрліне, Брэслаў, Данцыгу і Кёнігсбэргу. У 1844 годзе выйшаў на пэнсію і да самай сьмерці жыў у Нэйсэ (Сылезія).

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алег Лойка, Уладзімер Папковіч[7].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads