Клемэнс Брэнтана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клемэнс Брэнтана
Remove ads

Клемэнс Брэнтана (па-нямецку: Clemens Brentano: 9 верасьня 1778, Эрэнбрайтштайн — 28 ліпеня 1842, Ашафэнбург) — нямецкі паэт-рамантык, навэліст і драматург, найбуйнейшы прадстаўнік гайдэльбэрскага гуртка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...

Абапіраючыся на народнапесенную творчасьць, ён значным чынам удасканаліў нямецкі верш і вызначыў надалей разьвіцьцё рамантычнае паэзіі ў Нямеччыне[4]. Яго ўплыў зазналі Гайнрых Гайнэ, Ёзэф фон Айхэндорф, Жэрар дэ Нэрваль, Гіём Апалінэр і іншыя эўрапейскія аўтары, якія стваралі адмысловыя варыяцыі на сюжэт брэнтанаўскай баляды «Лярэлей» пра райнскую прыгажуню, што вабіла юнакоў і губіла іх насуперак сваёй волі, а сама пакутвала без узаемнага каханьня.

Thumb
Comödien (1852)

Разам зь Людвігам Ахімам фон Арнімам выдаў трохтомны зборнік фальклёру «Чароўны рог хлопчыка» (ням. Des Knaben Wunderhorn, 1806—08), які аказаў вялікі ўплыў на працэс фармаваньня нямецкай паэзіі.

Верш Брэнтана пераклаў на беларускую мову Уладзімер Папковіч[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads