Ён Арнэ Рыісэ
нарвэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (па-нарвэску: John Arne Semundseth Riise; нар. 24 верасьня 1980 году, Мольдэ, Нарвэгія) — нарвэскі футбольны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гуляе на левым флянзе, адрозьніваецца магутным ударам зь левай нагі і велізарнай трываласьцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь флянг. Ягоны малодшы брат, Б’ёрн Гэльге Рыісэ, таксама зьяўляецца прафэсійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвэгіі.
Remove ads
Кар’ера
Сэзоны 2006—2007 і 2007—2008 гадоў Ён-Арнэ правёў даволі слаба і быў выцесьнены з складу бразыльскім фулбэкам Фабію Аўрэлію, адзіным недахопам якога было частае атрыманьне ім траўмаў. У красавіку 2008 году ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіё атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам да матчу хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лёнданскаму клюбу дамагчыся нічыёй на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур’ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага эўрапейскага футбольнага турніру.
З чэрвеня 2008 году Рыісэ гуляў за «Рому», а ў 2011 годзе гулец вярнуўся ў Ангельшчыну, дзе абараняў клоеры клюбу «Фулгэму». Пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 2013—2014 гадоў, Рыісэ зьехаў з клюбу і ў верасьні далучыўся да кіпрскага клюбу АПОЭЛ.
Remove ads
Дасягненьні
«Манака»:
- Чэмпіянат Францыі: 2000
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2000
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2006
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2001, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2001, 2005
АПОЭЛ:
- Чэмпіянат Кіпру: 2015
- Уладальнік Кубка Кіпру: 2015
Асабістыя:
- Прыз Кніксэна 2006 (лепшаму нарвэскаму футбалісту году)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads