Ян (апостал)
апостал Ісусаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Багаслоў, таксама Іаан Багаслоў — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў, адзін з самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.
Сын галілейскага рыбака Зэвядзея й Саламіі. Легендарная біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаваньняў, якія яму давялося перанесьці за час свайго доўгага жыцьця. Ян церпіць розныя прасьледаваньні, зьняволеньні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, зь якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсьліць яго выключную стойкасьць і вернасьць вучэньню свайго настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных тэкстаў Эвангельля, трох саборных пасланьняў і тэкст «Апакаліпсіса», нібыта створанага ім у час зьняволеньня на востраве Патмас у Эгейскім моры, хоць у сапраўднасьці яны — творы розных аўтараў.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads