Іаан Сухараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іа́ан Су́хараў (па-ўкраінску: Іоанн Сухарєв; 28 сьнежня 1987, Харкаў, УССР) — украінскі кібэрспартовец, сусьветна вядомы гулец у Counter-Strike, шматразовы чэмпіён сьвету.
Remove ads
Кар’ера



Першыя матчы правёў у складзе Харкаўскае каманды, прадстаўляючы клюб «CyberCity 2000», у 2001—2002 роках. У клюбе штомесяц праводзіліся турніры, а каманда ў складзе якое быў Іаан стабільна займаў першыя месцы. Ужо тады Іаан паказаў сябе як пэрспэктыўны гулец у дадзенай дысцыпліне. У склад каманды ўваходзілі: Раман «Overmaster» Ісакаў, Філіп «LIHO», Аляксандар «Doberman», Аляксей «AlexMAN» Зубрыенка, Дзяніс «Sonic`» Валненка. Неўзабаве каманда распалася, а Edward быў запрошаны да pro100.
У складзе pro100
pro100 — першы сур’ёзны кібэрспартовы клюб у кар’еры Іаана. У складзе гэтае каманды ён двойчы перамагаў нацыянальныя адборчыя туры на сусьветны чэмпіянат сэрыі WCG, у 2005 ды 2006 роках, у 2007 годзе заваяваў срэбра дадзенага турніру. Варта адзначыць, што ў складзе pro100, чатыры разы перамагаў золата на фіналах турніру сэрыі Asus.
Праект пакінуў у ліпені 2007 року, калі разам з Данілам Тэсьленкам перайшоў у расейскі праект Virtus.pro.
З 10 студзеня па чэрвень 2009 року ізноў выступаў за pro100[1].
У складзе Virtus.pro
У ліпені 2007 року Іаана запрашаюць у расейскі праект Virtus.pro. У новым складзе хлопцы перамагаюць летні Asus 2007 року і заваёўваюць срэбра на восеньскім. За мядзьведзяў Іаан выступае разам з сваім Харкаўскі сябрам Данілам «Zeus» Тэсьленкам. Два леґіянэры і тры гульцы з Расеі прадстаўляюць «мядзьведзей».
У такім складзе хлопцы гуляюць да сьнежня 2008 року. Пасьля чаго Іаан зноў пераходзіць у pro100.
У складзе Astana Dragons
У ліпені 2013 року пакінуў Na`Vi. Зь 19 ліпеня таго ж року выступае за каманду Astana Dragons.
Акрамя Іаана ў камандзе яшчэ два гульцы з Украіны — Ягор «Markeloff» Маркелаў і Кірыла «ANGE1» Карасёў, гулец з Расеі — Міхаіл «Dosia» Сталяроў і гулец з Казахстану — Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў.
Першаю перамогаю цмокаў стаў Techlabs Cup UA 2013. Цмокі пасьпяхова пераадолелі он-лайн кваліфікацыю, пераадолеўшы ўсіх сваіх супернікаў. На LAN фінале ў Кіеве хлопцы перамаглі супернікаў з каманды fnatic з рахункам 2:0 п мапах.
Наступным LAN турнірам стаў DreamHack у Румыніі. AD выйшлі з ґрупы зь першага месца. У сетцы яны абыгралі каманду n!faculty і выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе саступілі з рахункам 2:1 па мапах, будучым чэмпіёнам — NiP. У выніку каманда з Астаны падзяліла 3-4 месца з украінскаю камандаю Na`Vi.
У кастрычніку 2013 року цмокі заваявалі срэбра ў сёмым сэзоне SLTV StarSeries VII. Па выніках сэзону хлопцы занялі чацьвертае месца, а на фінальных гульнях абыйшлі каманды Fnatic ды NiP, але саступілі францускай арґанізацыі VeryGames.
На пачатку лістапада 2013 року каманда заваявала трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету паводле ESWC.
6 лістапада было анансавана, што Іаан пакідае каманду, а на замену прыходзіць Эміль «Kucher» Ахундаў[2].
У складзе Natus Vincere
Найбольшых посьпехаў дамогся ў пэрыяд з 2009 па 2012 рокі, выступаючы за мультыґеймінґавы праект Natus Vincere. У складзе «Народжаных перамагаць» выйграў чатыры чэмпіянаты сьвету. Украінскі праект стаў сусьветна вядомым.
14 чэрвеня 2010 року ў будынку Кабінэта Міністраў адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Ўкраіны Мікалая Азарава ды каманды Natus Vincere. На ёй у тым ліку абмяркоўваліся пытаньні розьвітку індустрыі інфармацыйных тэхналёґіяў на Ўкраіне[3].
Сума прызавых у 2010 годзе — 225 080 даляраў, што ё найвышэйшым дасягненьнем за ўсю гісторыю прафэсійнага Counter-Strike. Папярэднія рэкорды належалі швэдзкім камандам SK Gaming (183 000 даляраў у 2003 годзе) ды fnatic (189 000 даляраў у 2009 годзе)[4].
У 2013 годзе зьвярнуўся ў Na`Vi[5].
Статыстыка
Зводная статыстыка па турнірах, згуляных Іаанам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads