Pro100

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

pro100украінская кібэрспартовая арґанізацыя. Першая ўкраінская каманда, што перамагла ў міжнародным турніры па кампутарных гульнях. Гульцы таксама выступалі пад тэґамі: pro100!XADO ды pro100!GG.

Хуткія факты Краіна, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Калектыў арґанізаваўся з квэйкерам Антонам Беленісовым ды каманды па CS Spider, асноваю каманды ў той час сталі pro100-Vlad і ZloeLamo[1]. У найпершы склад увайшлі Юры «ZloeLamo» Леонаў, Вадзім «dvl» Бажко, Іан «Edward» Сухараў, Міхайла «Kane» Благін, Яўгені «Motya» Ткачоў, ды першы ўсеўкраінскі турнір у гэтым складзе быў пераможаны ў Данецке[2]. Пасьля турніру ў Данецке, было прынятае рашэньне аб замене Вадзіма «dev1l» Бажко на Антона «3`x0n» Лачкова. Гэты склад прабразгаў на ўсю Ўкраіну пасьпяховым выступам на WCG 2003 Ukraine, каманда pro100 ня ведаючы паразаў у першы дзень выйшла ў фінал ўінэроў, у якім саступіла камандзе Maverick м. Адэса. Найпасьпяховейшы і доўгагуляючы склад утварыўся ў 2004 годзе: Міхайла «Kane» Благін, Даніла «Zeus» Тэсьленка, Дзьмітро «raz0r» Пэтрухна, Яўгені «KEKC» Пэтрухна й Іаан «Edward» Сухараў[1].

Першым сур’ёзным гульнявым дасягненьнем стала бронза на ASUS Autumn Cup 2004, на тым турніры іх абышлі каманды, што прэтэндавалі на чэмпіёнства ва ўсім сьвеце: Virtus.pro ды M19. Наступная перамога — залаты мэдаль на ASUS Winter Cup 2005, дзе яны абгулялі нават Virtus.pro[1].

Апошні выступ каманды быў на турніры WCG 2007. Празь некаторы час каманда афіцыйна перастала існаваць[1].

26-27 лютага 2005 року ў Маскве прайшоў 8-ы турнір сэрыі ASUS Open пад назваю ASUS Cup Winter 2005, у якім прымала ўдзел pro100! XADO. У выніку ўкраінская каманда здолела дайсьці да фіналу па Counter-Strike й атрымала перамогу над расейскаю камандаю Virtus.pro. Гэтая падзея, якая стала сапраўднаю нечаканасьцю турніру, дазволіла гульцам пасьля прадстаўляць Украіну на міжнароднай арэне.

Так pro100! XADO, зь якое складалася зборная краіны, прымала ўдзел у ґранд-фіналах Міжнародных Кібэрспартовых алімпійскіх гульняў WCG (World Cyber Games) у Сынґапуры (2005) ды Італіі (2006).

Таксама pro100! XADO — удзельнік турніраў: ASUS Cup Spring 2005, Woodo Cup 2005, WCG 2005.

8 траўня 2017 року стала вядома, што адзін з найстарэйшых кібэрспартовых тэґаў у СНД і ва ўсім сьвеце pro100 адраджаецца.

28 верасьня 2017 року арґанізацыя аб’явіла пра падпісаньне кантрактаў з двума гульцамі ў Playerunknown's Battlegrounds, тым самым адчыніўшы новы спартовы падразьдзел.[3] 7 лістапада 2017 року склад быў цалкам укамплектаваны.[4]

Remove ads

Дасягненьні

Больш інфармацыі Турнір, Дата правядзеньня ...
Remove ads

Склады

Counter Strike

Бягучы склад

Стары склад (да 2007 року)


  • Сьцяг Украіны Сяргей «ZooM» Папоў (мэнэджар) (да верасьня 2006 року)[32]

Харкаўчане Даніла «Zeus» Тэсьленка й Іаан «Edward» Сухараў увайшлі да складу Natus Vincere (Na`Vi) — украінскае мультыґеймінґавае кібэрспартовае арґанізацыі.

Playerunknown's Battlegrounds

  • Сьцяг Расеі Руслан «Frankario» Салахутдзінаў
  • Сьцяг Расеі Аляксандар «crab1k» Пазьнякоў
  • Сьцяг Эстоніі Максім «Arcway» Казлоў
  • Сьцяг Украіны Даніла «BusterTravel» Кісьляк

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads