Мікола Азараў

Украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікола Азараў
Remove ads

Міко́ла Я́навіч Аза́раў (па-ўкраінску: Микола Янович Азаров), пры нараджэньні Мікала́й Яа́навіч Па́хла (17 сьнежня 1947, Калуга, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч.

Хуткія факты 14-ы прэм’ер-міністар Украіны, Прэзыдэнт ...

Прэм’ер-міністар Украіны (2010—2014). Лідэр Партыі рэгіёнаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны некалькіх скліканьняў. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1986), прафэсар (1991).

Раней займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Ўкраіны (1996—2002).

28 студзеня 2014 году падаў у адстаўку з пасады старшыні ўраду Ўкраіны, бо ў той дзень Вярхоўная Рада Ўкраіны скасавала ўведзеную 16 студзеня крымінальную адказнасьць за пікетаваньне будынкаў органаў дзяржаўнай улады і ладжаньне вулічных сходаў, якія тым часам адбываліся ў ходзе Эўрамайдану[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads