Іван Баркоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Баркоўскі (па-ўкраінску: Іван Борковський; 8 верасьня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — археоляг.
Remove ads
Біяграфія
Падчас І-й Усясьветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі ды Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля Першай Усясьветнай вайны эміграваў у Чэхаславаччыну, дзе ў 1920 годзе скончыў гімназію і два сэмэстры Вышэйшай пэдагагічнай школы. З 1922 году вучыўся на філязофскім факультэце Карлава ўнівэрсытэту ў Празе, дзе вывучаў археалёгію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 годзе абараніў дысэртацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысьвечаную шнуравой кераміцы на тэрыторыі. Працаваў на катэдры археалёгіі Ўкраінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Празе; у 1938—1945 — ягоны рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолягамі. Дасьледаваў раньнесярэднявечныя славутасьці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы праскі тып керамікі ў якасьці доказу найстаражытнейшага славянскага засяленьня Цэнтральнай Эўропы. У 1960 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце археалёгіі Чэхаславацкай АН, прысьвечаную Праскаму граду. Аўтар больш чым 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфіяў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads