Іван Санько
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Санько (нар. 2 сакавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік койданаўскага «Арсэналу».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску». У 2020 годзе прыяднаўся да сталічных першалігавых «Крумкачоў», склаўшы працоўную дамову тэрмінам на год. Дэбютаваў за клюб 24 траўня ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу», аднак цягам сэзону быў рэзэрвовым брамнікам дружыны. У сьнежні 2020 году склаў новую ўгоду на год[3]. Аднак, гулец не згуляў аніводнай гульні, у выніку чаго па сканчэньні сэзону зышоў з клюбу. У студзені 2022 году быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[4], аднак з клюбам не ўзгодніўся. У наступным месяцы далучыўся да койданаўскага «Арсэналу» з Найвышэйшай лігі[5]. Увесь сэзон гулец быў запасным брамнікам пасьля Яўгена Абрамовіча і Арцёма Сарокі. Улетку 2022 году далучыўся да «Белшыны», дзе таксама не гуляў.
У лютым 2023 году вярнуўся ў «Арсэнал»[6], які тым часам апусьціўся ў Першую лігу. Запачаткаваў кар’еру ў новым клюбе 15 красавіка ў матчы супраць «Воршы». У траўні гулец атрымаў штраф за дамоўныя матчы[7] за той час, калі яшчэ быў футбалістам «Белшыны». Тым часам Санько замацаваўся ў першай адзінаццатцы клюбу, зь якім здабыў перамогу ў другім дывізіёне айчыннага першынства. У лютым 2024 году працягнуў супрацу з клюбам[8], дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 17 сакавіка 2024 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». У 2025 годзе зноў падпісаў новы кантракт з клюбам[9][10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads