Іван Хруцкі

беларуска-польска-расейскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Хруцкі
Remove ads

Іва́н Хру́цкі (8 лютага 1810, Ула — 13 студзеня 1885, Захарнічы) — беларускі мастак-партрэтыст, які дзейнічаў на тэрыторыі Расейскай імпэрыі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Памятная манэта НБ Беларусі «І. Хруцкі»

Нарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара. Беларус.[4]

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэю. У 1827 годзе Хруцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1830 годзе паступіў у Імпэрскую Акадэмію мастацтваў(ru).

Яго першая вядомая праца датаваная 1832 годам. Яго карціны паступова атрымліваюць прызнаньне грамадзтва і крытыкаў. Адначасова Хруцкі працуе і як дызайнэр памяшканьняў, стаўшыся вельмі папулярным сярод багатых людзей. У 1836 годзе Хруцкі быў узнагароджаны Галоўным Срэбраным мэдалём Акадэміі Мастацтваў за яго натурморты. Таксама Іван Хруцкі пісаў вельмі добрыя партрэты. «Пажылая жанчына, якая вяжа шкарпэткі» прынесла яму Малы залаты мэдаль Акадэміі. У 1839 годзе яму быў прысвоены тытул акадэміка.

Пасьля сьмерці свайго бацькі ў 1840 годзе Хруцкі назаўсёды пакінуў Санкт-Пецярбург і пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацку. Гэты пэрыяд адрозьніваецца пераважна рэлігійным мастацтвам, у асноўным зь Літвы. Акрамя рэлігійных карцінаў ён таксама піша і партрэты, напрыклад І. І. Глазунова, Ёсіфа Семавока, Мікалая Малігоўскага і іншых.

Памёр у 1885 годзе. Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах.

Remove ads

Нацыянальнасьць

Нацыянальнасьць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасьці ад крыніцы, як беларуская[5], польская[6] або расейская. Прычынай зьяўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спэцыфічнасьць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасьці, беларус па месцы нараджэньня, канчаткова сфарміраваўся ў плыні расейскай акадэмічнай школы[7]. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь ў сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым земляком, адначасова падкрэсьлівае, што яго мастацкая спадчына — набытак культуры ня толькі Беларусі[8]. Таксама Беларуская энцыкляпэдыя піша, што Хруцкі — гэта беларускі мастак, а яго творчасьць зьвязаная з мастацкім жыцьцём Беларусі і Расеі[9]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як расейскага мастака, аднак без тлумачэньня, ці справа ў нацыянальнасьці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[10].

Remove ads

Галерэя

Некаторыя працы Івана Хруцкага
Thumb
Натурморт з вазай (1832)
Thumb
Натурморт з птушкай (1832)
Thumb
Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной (1838)
Thumb
Партрэт Язафата Булгака (1838)
Thumb
Кветкі й садавіна (1839)
Thumb
Натурморт (1839)
Thumb
У пакоі (1854)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads