Іван Яшкін
беларускі мовазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Я́каўлевіч Я́шкін (12 лютага 1932, вёска Шаламы, цяпер у Слаўгарадзкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі — 23 кастрычніка 2016, Менск, Беларусь[2]) — беларускі мовазнаўца.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Васькавіцкую сярэднюю школу (1950), літаратурны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту па спэцыяльнасьці „Расейская і беларуская мовы і літаратура“ (1954), асьпірантуру пры Менскім пэдагагічным інстытуце імя Горкага (1957). Кандыдат філялягічных навук (1970); дысэртацыя па тэме „Слаўгарадзкія гаворкі (узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэмаў)“.
У 1957—1959 роках працаваў старшым выкладчыкам катэдры беларускай мовы ў Полацкім пэдагагічным інстытуце імя Георгія Скарыны. З 1959 року — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1982 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
З 1964 г. — правадзейны сябра Геаграфічнага таварыства беларускай філіі пры АН Беларусі.
Remove ads
Дзейнасьць
Дасьледаваў беларускую дыялекталёгію, лексыкалёгію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналёгію, анамастыку, этнаграфію, фальклярыстыку.
Аўтар 106 навуковых працаў. Сярод іх «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралёгія» (1971), «Узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэм. Фанэтыка» (1979), «Узаемадзеяньне рознадыялектных сыстэм. Марфалёгія. Сынтакс» (1980), «Беларускія лінгвісты — ураджэнцы Магілёўшчыны» (2001).
Адзін з складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Браў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталягічнага атляса беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атляса» ў 1964—1974 гг., зборы матэрыялаў, укладаньні і выданьні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексычнага атляса беларускіх народных гаворак» у 5 тамох (1971—1985 і да 1998). Удзельнічаў у выданьні «Лексычнага атляса беларускіх народных гаворак» («Расьлінны і жывёльны сьвет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Сэмантыка. Словаўтварэньне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў і распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атляс Эўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізагалёсы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэньне беларускіх, літоўскіх, польскіх і расейскіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяньня балтыйскіх і славянскіх моваў» (1988—1990).
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Мэдаль „Вэтэран працы“ (1987)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)
Кнігапіс
- Яшкін, І. Я. . Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм: (фанетыка) / рэдактар Н. Т. Вайтовіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 173 с. — 1000 ас.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads